20 красавiка 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Гародні супрацоўнікі АМАПа не наважваюцца хадзіць на працу ў форме»

18
«У Гародні супрацоўнікі АМАПа не наважваюцца хадзіць на працу ў форме»
ФОТА: SB.BY

Сістэма дае расколіну за расколінай.

Былы намеснік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага спецпадраздзялення МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар расказаў, што адбываецца ўнутры сілавой сістэмы проста цяпер.

«Калі ўзяць маю родную Гародню, то там супрацоўнікі АМАПу і іншых службаў не ходзяць на працу ў форме. Ім гэта сорамна. Калі ты выйдзеш у форме - адчуеш людскі гнеў. Былыя супрацоўнікі, якія адводзяць дзяцей у дзіцячы садок, з дзейнымі ўжо не вітаюцца.

З хлопцамі з падраздзяленняў у менскім АМАПе, хоць хлопцамі іх назваць складана - гэта каты і карнікі Беларусі, дзеецца тое ж самае. З імі ніхто не вітаецца, нават суседзі, ім пішуць на паштовых скрынях дрэнныя словы. Сітуацыя вельмі дрэнная.

Але што павінен разумець кожны з іх - у Беларусі праваахоўная сістэма ўзаемазаменная на 100%, не на 99, а менавіта на 100%. Кожнага непажаданага супрацоўніка звольняць, незалежна ад таго, ці залежыць ад яго падраздзяленне, ці ёсць у яго вялікі досвед. Гэтая дзяржаўная машына перамеле ўсё з косткамі. Таму рабіце высновы.

Мне цяпер самі супрацоўнікі пішуць у тэлеграме, чаму яны звальняюцца. Першая прычына - гэта тое, што структура зацягвае крэдытамі і жыллём. А другая прычына - сям'я.

Не збівайце народ! На службе проста рабіце выгляд, што працуеце. Ёсць магчымасць адпусціць чалавека - адпусціце, гэта ўсе зразумеюць і ніхто не стане камусьці паведамляць. Толькі такім спосабам мы разбурым сілавую сістэму, на якой і трымаецца ўвесь дыктатарскі рэжым. Паціху мы яго разбурым, трэба крыху пацярпець».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках