24 красавiка 2024, Серада, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім кампаніям, якія пераязджаюць у Літву, даюць льготы на 1,5 мільёна еўраў

2
Беларускім кампаніям, якія пераязджаюць у Літву, даюць льготы на 1,5 мільёна еўраў
ФОТА: GLOBAL LOOK PRESS/CHROMORANGE/BILDERBOX

Міністэрства эканомікі ды інавацый Літвы прапанавала папраўкі ў закон.

У папраўках да законаў аб інвестыцыях і занятасці міністэрства эканомікі і інавацый Літвы, гаворыцца, што палегчаным рэгуляваннем змогуць скарыстацца беларускія кампаніі, якія ўклалі інвестыцыйныя дамовы з урадам Літвы, паведамляе delfi.lt.

Кампаніі павінны ўзяць на сябе абавязацельства інвеставаць у краіне мінімум 1,448 мільёнаў еўраў, стварыць не менш за 20 працоўных месцаў і выплачваць хоць бы 1,5 сярэдняга заробку ў канкрэтным самакіраванні.

У папраўках да закона аб інвестыцыях гаворыцца, што кампаніям, якія адказваюць гэтым крытэрам, будзе прасцей пераводзтць работнікаў з Беларусі ў Літву.

Калі гэтыя змены будуць прынятыя, то ў пытанні атрымання часовага дазволу на жыхарства ў Літве змогуць звяртацца ўсе беларусы, якія прыбываюць працаваць у беларускія кампаніі, яны змогуць прыбываць з сямейнікамі.

Служба занятасці не будзе ацэньваць кваліфікацыю і досвед працы такіх работнікаў - гэта будзе пакідаць на меркаванне самога інвестара. Таксама не будзе ацэньвацца, ці адпавядаюць сямейнікі патрэбам рынку працы - у іх будзе права працаваць у Літве і атрымліваць дазвол на жыхарства на такі ж тэрмін.

Міністэрства эканомікі спадзяецца, што папраўкі будуць разгледжаныя на вясенняй сесіі парламента.

Са жніўня мінулага года, калі ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты супраць аўтарытарнага лідара Аляксандра Лукашэнкі, а рэжым пачаў масавыя рэпрэсіі супраць дэманстрантаў, у Літву перасяліліся некалькі беларускіх кампаній.

Сярод іх заснаваны беларусамі ў ЗША гігант інфармтэхналогій Epam Systems, кампанія Wargaming, якая стварыла папулярную гульню World of Tanks, а таксама Flo Health, Coherent Solutions, Godel Technologies.

Паводле інфармацыі агенцтва заахвочвання замежных інвестыцый у Літве Investuok Lietuvoje, у гэты момант больш за 60 беларускіх кампаній пераносяць свой бізнэс у Літву альбо разглядаюць такую магчымасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках