29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кані супраць Крамля

4
На кані супраць Крамля
АЛЯКСАНДР ГАБЫШАЎ
ФОТА: АНДРЭЙ ЗАЦІРКА

Шаман Габышаў можа стаць для Пуціна значна больш небяспечным, чым пратэстныя акцыі ў Маскве.

"З Сібіры ў Маскву, каб выгнаць дэмана Уладзіміра Пуціна: Аляксандр Габышаў прыцягвае да сябе ўвагу на YouTube. І перажывае рэпрэсіі", - піша нямецкая газета Die Tageszeitung (пераклад - inopressa.ru).

"Найбліжэйшым часам Аляксандр Габышаў зноў пачне свой шлях - з сакавіка і з адной конскай сілай. На гэтым тыдні самаабвешчаны "шаман-воін" абвясціў на YouTube, што зноў адпраўляецца ў шлях з сібірскага горада Якуцка ў сталіцу Расеі Маскву. На гэты раз прыкладна 8 тысяч км ён хоча пераадолець не пешшу, а на белым кані. Ягоныя прыхільнікі могуць ісці за ім на аўтамабілях, - паведамляе журналістка Барбара Эртэль. - (...) Ягоная мэта - Крэмль, а дакладней прэзідэнт Уладзімір Пуцін, якога ён хоча выгнаць".

"Упершыню Габышаў адправіўся ў Маскву ў 2018 годзе, каб пазнаёміць сваіх суграмадзян з традыцыйнымі вераваннямі малых народаў Сібіры. Аднак гэта прадпрыемства нечакана скончылася, калі ягоны сабака трапіў пад колы і яго давялося лячыць у шпіталі", - апавядае выданне.

"Праз год Габышаў зноў узяў курс на Маскву - усё неабходнае для падарожжа, напрыклад, юрту, ён вёз за сабой на вазку. Аднак ягоная місія была іншай: выгнаць Пуціна. Са слоў Габышава, яго задача палягае ва ўстанаўленні ў краіне дэмакратыі і забеспячэнні гармоніі. А Пуцін - дэман, прырода яго не любіць. Усюды, дзе з'яўляецца Пуцін, здараюцца катастрофы, мяркуе шаман. Таму прэзідэнт павінен сысці, мірна, але пры неабходнасці і сілком, заявіў Габышаў".

"Па шляху шамана падтрымлівала ўсё больш людзей. Добразычлівыя грамадзяне забяспечвалі яго грашыма і прадуктамі. Відэа набіралі мільёны праглядаў", - адзначае выданне.

"19 верасня Габышава затрымалі на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці, даставілі ў Якуцк і там адправілі ў псіхіятрычную лякарню. (...) Адначасова была распачатая крымінальная справа пра заклікі да экстрэмізму. Amnesty International уважае Габышава за палітычнага зняволенага", - гаворыцца ў артыкуле.

"У 2020 годзе Габышаў таксама некалькі месяцаў прымусова правёў у псіхіятрычным шпіталі. Аднак шаман не збіраецца здавацца".

"Габышаў можа стаць для Крамля значна больш небяспечным, чым пратэстныя акцыі ў Маскве з некалькімі тысячамі ўдзельнікаў. Паглядзім, колькі прадоўжыцца ягонае падарожжа гэтым разам", - піша Die Tageszeitung.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках