20 красавiка 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША выступіла з жорсткай заявай на адрас беларускіх уладаў

27
Амбасада ЗША выступіла з жорсткай заявай на адрас беларускіх уладаў

Беларускі народ заслугоўвае лепшай будучыні.

Амбасада ЗША занепакоеная пераследам беларускіх незалежных СМІ, «якія проста робяць сваю працу», бесстаронна паведамляюць суграмадзянам аб тым, што адбываецца, гаворыцца ў заяве дыпмісіі.

- Арышт Андрэя Аляксандрава на гэтым тыдні і ўчорашні рэйд на інфармацыйнае агенцтва БелаПАН у пошуках сумнеўных апраўданняў яго арышту з'яўляюцца яшчэ адным сведчаннем таго, што ўлады па-ранейшаму схільныя маніпуляваць законам у сваіх палітычных мэтах. Моцныя незалежныя сродкі масавай інфармацыі, свабодны абмен інфармацыяй і доступ да яе з'яўляюцца правам беларускага народа і вельмі важныя для сучаснага адкрытага грамадства, - гаворыцца ў заяве амбасады.

Дыпламаты зноў заклікаюць улады Беларусі да абароны і забеспячэння асноўных свабод, у першую чаргу свабоды сходаў, слова і друку. «Беларускі народ заслугоўвае лепшай будучыні», - адзначаецца ў заяве.

Нагадаем, 13 студзеня стала вядома, што затрыманы журналіст і медыямэнэджар Андрэй Аляксандраў. Ён праходзіць падазраваным на падставе арт.342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Затрыманая таксама ягоная дзяўчына Ірына Злобіна. Вядома, што Ірына з'яўляецца падазраванай паводле крымінальнай справы, але следчыя не канкрэтызавалі, паводле якой.

14 студзеня ў офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН прайшоў у ператрус у сувязі з затрыманнем журналіста і медыякансультанта Андрэя Аляксандрава, які супрацоўнічае з агенцтвам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках