28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Францыі ўводзяць каменданцкую гадзіну з 18:00

18
Па ўсёй Францыі ўводзяць каменданцкую гадзіну з 18:00

Абмежаванне ўводзіцца ўжо з заўтрашняга дня.

Па ўсёй Францыі ўводзіцца каменданцкая гадзіна з 18:00 праз эпідэмію каранавіруса. Такая пастанова была прынятая ўрадам краіны ўчора, 14 студзеня, паведамляе liga.net са спасылкай на Le Monde.

Абмежаванне ўводзіцца з 16 студзеня і будзе дзейнічаць не менш за 15 дзён. Падчас каменданцкай гадзіны будзе забаронена пакідаць свае дамы без паважных прычын. Крамы і прадпрыемствы таксама павінны будуць закрывацца а 18:00.

Раней такая каменданцкая гадзіна дзейнічала толькі ў 25 дэпартаментах краіны, у большай частцы Францыі яна пачыналася а 20:00. Прэм'ер-міністр Францыі Жан Кастэкс падкрэсліў, што ў 15 дэпартаментах, дзе каменданцкая гадзіна з 18:00 дзейнічала з 2 студзеня, удвая ці нават утрая менш новых выпадкаў заражэння.

Кастэкс адзначыў, што калі ўрад убачыць моцнае пагаршэнне сітуацыі з эпідэміяй, у Францыі будзе ўведзены локдаўн.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках