24 красавiка 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Эстоніі: Акно магчымасцяў для Расеі зачыняецца

1
Прэзідэнтка Эстоніі: Акно магчымасцяў для Расеі зачыняецца
КЕРСЦІ КАЛЬЮЛАЙД

Здольнасць Крамля ўплываць на міжнародны парадак імкліва слабее.

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд (Kersti Kaljulaid) мяркуе, што здольнасць Расеі ўплываць на светапарадак у статусе буйной дзяржавы імкліва слабее. Як сказала Кальюлайд у інтэрв'ю MTV Uutiset (пераклад - inosmi.ru), у Крамлі гэта ўсвядомяць, што толькі ўскладняе непрадказальнасць дзеянняў Расеі ў рэгіёне Балтыйскага мора.

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд малюе суровую карціну абстаноўкі ў Расеі.

«Сама Расея таксама разумее, што яе эканамічная моц стала меншая, чым раней. Эканамічная сітуацыя ў краіне дрэнная, эканоміка не расце - хутчэй, скарачаецца. Гэтую эканоміку больш не назваць сучаснай», - кажа Кальюлайд.

Са слоў Керсці Кальюлайд, пагроз і непрадказальных дзеянняў з боку Расеі ў наступныя дзесяць-дваццаць гадоў будзе толькі больш, бо акно яе магчымасцяў у міжнароднай палітыцы паступова зачыняецца.

«Таму ёй трэба шукаць хуткія, танныя і непрадказальныя спосабы выправіць гэта. І ёй трэба зрабіць гэта хутка», - кажа Кальюлайд.

Трэба рыхтавацца да незвычайных метадаў

Са слоў Керсці Кальюлайд, вельмі складана сказаць, да чаго канкрэтна варта рыхтавацца, напрыклад, Фінляндыі і Эстоніі.

«Ці маглі мы адгадаць, што адбудзецца ў Грузіі і ва Ўкраіне? Ці маглі мы прадбачыць падзеі ў Солсбэры? Ці маглі мы ведаць, што адбудзецца з Навальным? Безумоўна, не».

«Думаю, спробы прадбачыць далейшыя падзеі наўрад ці будуць плённымі, але трэба памятаць, што мы яшчэ можам сутыкнуцца з незвычайнымі дзеяннямі. Яны будуць спрабаваць ссоўваць звыклы нам светапарадак у бок сістэмы з апорай на сілу і свае інтарэсы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках