29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Трамп перажывае, што скандал з імпічментам нашкодзіць ягонаму брэнду і ён збанкрутуе

10
CNN: Трамп перажывае, што скандал з імпічментам нашкодзіць ягонаму брэнду і ён збанкрутуе
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: EPA

Афіцыйная асоба Белага дома дагэтуль не ўсведамляе ўплыў скандалу.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асцерагаецца, што скандал з ягоным імпічментам і ягонай роляй у масавых беспарадках у Капітоліі ударыць па ягонаму брэнду і бізнэсу. Пра гэта тэлеканалу CNN 13 студзеня сказаў неназваны дарадца Трампа, піша "Гордан".

Дарадца мяркуе, што існуе рэальная імавернасць таго, што Трамп можа ў выніку збяднець праз назапашаныя ім пазыкі і плямы на рэпутацыі. Гэтага сцэнару асцерагаецца і сам амерыканскі прэзідэнт, дадаў дарадца.

Пры гэтым, паводле слоў суразмоўцы тэлеканала, Трамп не ўсведамляе маштабаў ўплыву скандалу вакол яго на ЗША ў цэлым і на становішча краіны на міжнароднай арэне.

Самыя буйныя арганізацыі, якія працуюць пад брэндам Трампа, гэта будаўнічы кангламерат Trump Organization і кампанія Trump Entertainment Resorts, якая спецыялізуецца на гульнявым і гэтыльным бізнэсе. Сярод менш буйных: Trump Mortgage (іпатэчная кампанія), Trump Sales and Leasing (продаж жылых дамоў), Універсітэт Трамп (бізнэс-адукацыя), "Рэстарацыі Трамп" (размешчаныя ў Trump Tower), GoTrump (турыстычны вэб-сайт), Donald J . Trump Signature Collection (лінія мужчынскага адзення, мужчынскіх аксесуараў і гадзіннікаў) і іншыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках