29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 40 раёнаў Менска ўзялі ўдзел у грандыёзным флэшмобе «Ерусалім»

4
Больш за 40 раёнаў Менска ўзялі ўдзел у грандыёзным флэшмобе «Ерусалім»

Мы моцныя, калі мы разам.

Больш за 40 раёнаў Менска сабраліся для ўдзелу ў танцавальным флэшмобе «Ерусалім».

Дзівоснае відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!».

«Юнакі і дзяўчаты, мужчыны і жанчыны, бабулі і дзядулі танчаць, каб мы ўсе ўспомнілі, што свабода, унутраная годнасць заўсёды знаходзяць выхад.

Нават у танцы, дзе чырвонае на белым, як наш сцяг, пад якім мы ідзём да новай, свабоднай і моцнай Беларусі.

Мы хочам падзяліцца з вамі, беларусы, энэргіяй, сілай, верай у перамогу! Нас усё больш, мы ўсё лепш ведаем адзін аднаго. Мы мацнейшыя, калі #МыРазам», - пішуць аўтары роліка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках