7 сакавiка 2021, Нядзеля, 20:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Фазэлю на вока: псіхапат Карпянкоў заклікае міліцыянтаў забіваць пратэстоўцаў, каб абараніць сям'ю Лукашэнкі

207
Фазэлю на вока: псіхапат Карпянкоў заклікае міліцыянтаў забіваць пратэстоўцаў, каб абараніць сям'ю Лукашэнкі
Николай Карпенков

Новае праслухоўванне размоў злачынцаў рэжыму.

Ініцыятыва BYPOL апублікавала аўдыёзапіс, дзе чалавек з голасам, падобным да голаса экс-кіраўніка ГУБАЗіК, а сягоння намесніка міністра ўнутраных спраў – камандзір унутранымі войскамі Мікалая Карпянкова, распавядае пра нараду ў Лукашэнкі, дзе наўпрост заяўлялася, што супраць мірных пратэстуючых трэба выкарыстоўваць зброю.

Мяркуючы з таго, што кажа чалавек на запісе, запіс зроблены ўжо пасля 29 кастрычніка, паколькі там згадваецца, што новым міністрам унутраных спраў прызначаны Іван Кубракоў. Магчыма, запіс зроблены ўжо і пасля 19 лістапада, калі Мікалай Карпянкоў быў прызначаны намеснікам міністра.

У пачатку запісу чалавек распавядае пра расейскі пісталет Ярыгіна, які беларускія сілавікі нібыта атрымалі на ўзбраенне. Мяркуючы з гукаў на запісе, пісталет чалавек трымае ў руцэ і дэманструе іншым людзям як ён працуе.

«Таму, як Лукашэнка казаў, выкарыстоўвай зброю, атрымліваецца вось, несмяротную. Ва ўпор: па нагах, у жывот, па яечках. Ну нанёс яму нешта ў такім выглядзе... Альбо пакалечыць, альбо знявечыць, альбо заб’е. Выкарыстоўвай зброю яму проста ў лоб, проста ў твар, проста туды, пасля чаго ён ужо ніколі не вернецца ў той стан, у якім ён знаходзіўся. Ну ўратуюць, дык уратуюць. Не будзе ў яго паловы мозгу... туды яму і дарога. Гэта лішнія людзі ў нашай краіне», - заявіў Карпянкаў.

«Калі ў міліцыі ёсць і тыя задачы, якія яна працягвае выконваць, і яна іх паспяхова выконвае, узровень злачыннасці панізіўся, і ў міліцыі ёсць яшчэ задача, атрымліваецца, абараніць усіх: і кіраўніка дзяржавы, і ягонае атачэнне, і ягоную сям'ю», - рэзюмаваў Карпянкоў.

Таксама псіхапат Карпянкоў заявіў, што Аляксандр Тарайкоўскі памёр ад гумавай кулі, якая «прыляцела яму ў грудзі».

«Ён стаяў там у футболцы, і, я думаю, што з адваротнага боку футболкі яна не затрымаецца», - паведаміў злачынец Карпянкоў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».