23 красавiка 2024, aўторак, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку раптам памёр памочнік кіраўніка гарвыканкама

У Наваполацку раптам памёр памочнік кіраўніка гарвыканкама
АЛЯКСЕЙ СТАНЕВІЧ
ФОТА: BELCHEMOIL.BY

Яму было 36 гадоў.

У Наваполацку 14 студзеня раптоўна памёр 36-гадовы Аляксей Станевіч - намеснік дырэктара мясцовага цэнтра прадпрымальніцтва і нерухомасці, памочнік кіраўніка гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава, піша tut.by.

- 14 студзеня раптоўна пайшоў з жыцця Аляксей Андрэевіч Станевіч, намеснік дырэктара КУП «Наваполацкі цэнтр прадпрымальніцтва і нерухомасці», каардынатар інавацыйна-прамысловага Наваполацкага нафтахімічнага кластара, мой памочнік. Для кожнага, хто ведаў Аляксея Андрэевіча, ён назаўжды застанецца ў памяці як спагадны чалавек, адказны арганізатар і надзейны калега, - напісаў у інстаграме кіраўнік гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў.

Аляксей Станевіч скончыў Полацкі дзяржаўны універсітэт, Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій БНТУ. Выкладаў у ПДУ, Полацкім дзяржаўным эканамічным каледжы. У апошнія гады працаваў у гарадскім цэнтры прадпрымальніцтва і нерухомасці, паведамляе gorod214.by.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках