20 красавiка 2024, Субота, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Пянткоўскі распавёў, што яшчэ пагражае Трампу

12
Андрэй Пянткоўскі распавёў, што яшчэ пагражае Трампу
ДОНАЛЬД ТРАМП

Імпічмент - не самае страшнае.

Слуханні пра імпічмент Дональда Трампа пачнуцца ўжо пасля яго сыходу з пасады прэзідэнта, і доўга будуць працягвацца. З аднаго боку, гэта мае палітычна-псіхалагічнае значэнне, бо абвінавачванні вельмі сур'ёзныя - падбухторванне да паўстання, па сутнасці, здрада радзіме. А па-другое, у выпадку зацвярджэння імпічменту Сэнатам (гэта, бадай, галоўнае, чаго дамагаюцца дэмакраты) Трамп страціць магчымасць калі-небудзь балатавацца ў органы ўлады, піша расейскі палітолаг Андрэй Пянткоўскі для «Нового времени».

Мяркую, імпічмент магчымы. Усё стаіць на грані. Патрэбныя дзве траціны галасоў. У дэмакратаў ёсць 50, і яшчэ спатрэбяцца 17 галасоў сэнатараў-рэспубліканцаў. На мінулым галасаванні пра імпічмент толькі адзін рэспубліканец - Міт Ромні прагаласаваў «за». Зараз сітуацыя зусім іншая. Папярэднія падлікі паказваюць, што гэтая лічба можа быць дасягнутая. І маё асабістае меркаванне, што так і адбудзецца, таму што Трамп сваімі дурнымі крокамі і заявамі падчас разгляду, які амаль месяц можа доўжыцца, дадасць да сябе непрыязнасці ў шматлікіх рэспубліканцаў.

Значна больш сур'ёзная для Трампа пагроза крымінальнага пераследу. Ён можа скончыць свае дні ў турме. Калі раней гаворка ішла аб эканамічных злачынствах, якія на ім віселі, то падбухторванне да паўстання - цягне на пажыццёвае. Таму цяпер абмяркоўваецца пытанне - ці можа Трампа юрыдычна памілаваць сам сябе ў апошнія дні знаходжання на пасадзе? Большасць канстытуцыйных юрыстаў схіляюцца да таго, што такая штука немагчымая і не будзе прынятая пад увагу, калі ён паўстане ўжо перад судом наконт гэтага сур'ёзнага абвінавачвання. Карацей, незайздроснае становішча ў Дональда Трампа.

Народная падтрымка ў Трампа змяншаецца. Мы бачым, як слабее ягоная падтрымка сярод рэспубліканцаў. Ужо 10 чалавек галасавалі за імпічмент ў палаце. Большасць не падзяляла крайнія погляды Трампа і яго эклектычны стыль кіравання. Яны баяліся рэспубліканскага электарату, які яго падтрымлівае, бо самі пераабіраюцца кожныя два гады. Апытанне грамадскай думкі паказала, што 67% асуджаюць штурм Капітолія. Цяпер Трамп спрабуе адкараскацца, але гэта не вельмі ў яго атрымліваецца.

Паглядзім, што будзе ў дзень інаўгурацыі. І потым, што гэта за людзі, якія штурмавалі Капітолій? Мы ўбачылі буйным планам на экранах іх тыпаж. Прыкладна такія ж штурмавалі і грамілі паліцэйскія ўчасткі на Данбасе. І нават нечага дасягнулі, бо многіх даслалі з Масквы, усялякіх зялёных чалавечкаў, сабраных на аўтапамыйках Расеі. А тут гэтага фактару няма. Вось у Маскве, напэўна, ірвуць на сабе валасы - як яны ўпусцілі момант 6 студзеня. Калі б там быў хоць бы ўзвод зялёных чалавечкаў, то яны давялі б справу да канца - забілі каго-небудзь з высокапастаўленых, што прывяло б да такога хаосу ў палітычнай сістэме ЗША, якім Масква магла б скарыстацца - пачаць любую вайсковую авантуру ва Украіне і ў Прыбалтыцы. Але тое, як амерыканскі істэблішмэнт цяпер рэагуе - сотні людзей арыштаваныя і блізу 40 тысяч актывістаў сацсетак знаходзіцца пад наглядам і расследаваннем - кажа пра тое, што другога такога ўсплёску ўлада проста не дазволіць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках