16 красавiка 2024, aўторак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БелДжы» не можа прадаць нават палову ўсталяванай нормы

14
«БелДжы» не можа прадаць нават палову ўсталяванай нормы
ФОТА: AV.BY

Распіяраны тараканам аўтабрэнд не патрэбны беларусам.

Завод «БелДжы» ў 2020 годзе прадаў 23,5 тысячы аўтамабіляў маркі Geely, з якіх больш за 9 тысяч на беларускім рынку, а астатні аб'ём - у Расеі, паведаміў 14 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктар беларуска-кітайскага СЗАТ «БелДжы» Генадзь Свідзерскі, паведамляе naviny.media.

Аб'ём вытворчасці склаў 20,4 тысячы аўтамабіляў, пакінуты аб'ём быў выпушчаны раней і знаходзіўся на складах. «Мы засталіся практычна з нулявым складам на 1 студзеня. У нас была стратэгія на 2020 год вырабляць толькі пад дамову, каб курсавыя змены і ўсё астатняе не паўплывала на эканоміку прадпрыемства», - сказаў гендырэктар.

«Попыт на расейскім рынку на фоне пандэміі нават перавышаў нашы вытворчыя магчымасці. Таму што людзі наважылі менш карыстацца грамадскім транспартам, не кудысьці лётаць, а кудысьці ездзіць, маючы нейкі дамок за горадам. Аўтамабіль з'явіўся тут тым самым кампанентам, які дапамог арганізаваць такі лад жыцця», - адзначыў Свідзерскі.

Агулам, з ягоных слоў, аб'ём экспарту завода «БелДжы» за мінулы год склаў больш за 188 млн даляраў. Рэнтабельнасць вытворчасці склала 5%, аб'ём прыбытку ад рэалізацыі - 38 млн рублёў, чысты прыбытак будзе меншым. Пры гэтым «БелДжы» выканаў усе крэдытныя абавязанні.

У Беларусі ў 2020 годзе 80% продажаў аўтамабіляў Geely здзяйсняліся з выкарыстаннем фінансавых інструментаў. У 2021 годзе фінансавая праграма крэдытавання з беларускімі банкамі будзе працягнутая.

СЗАТ «БелДжы» створаная 23 снежня 2011 года на падставе мемарандума аб супрацоўніцтве Мінпрама Беларусі і кітайскай кампаніі Geely. У сакавіку 2012 года была ўкладзеная інвестацыйная дамова, згодна з якой агульны аб'ём інвестыцый у праект склаў 244,9 млн даляраў ЗША.

Афіцыйнае адкрыццё беларуска-кітайскага прадпрыемства СЗАТ «БелДжы», які выпускае пад Барысавам (Менская вобласць) легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, адбылося ў лютым 2013 года. У тым жа годзе пачалася вытворчасць аўтамабіляў метадам крупнавузлавой зборкі.

17 лістапада 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага завода «БелДжы» і запуск серыйнай вытворчасці аўтамабіляў. «Мая мара зрабіць свой легкавы аўтамабіль ажыццявілася», - заяўляў тады Таракан.

«Як вы разумееце, вырабіць - не праблема, галоўнае - прадаць. Рынак не проста насычаны, і канкурэнты гойсаюць тут па Беларусі і за яе межамі, спрабуючы знайсці хоць маленькую нішу, каб прадаць свой тавар. Канкурэнцыя вельмі моцная. І сёння ўраду даручана распрацаваць захады, якія дазволяць нам прадаваць хоць бы 60 тысяч аўтамабіляў на ўнутраным і знешнім рынках», - сказаў на адкрыцці завода Таракан.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках