Над Менскам з'явіўся светлавы слуп
9- 14.01.2021, 14:02
- 19,436
Яркая святлівая калона паднялася ў неба з-пад далягляду.
Сёння раніцай над Менскам заўважылі светлавы ці сонечны слуп. Паглядзіце, як гэта выглядала, піша tut.by.
Сонечны слуп – гэта разнавіднасць сонечнага гало, што выглядае як яркая святлівая калона, якая ўзнімаецца ў неба з-пад далягляду.
Нагадаем, гало з'яўляецца побач з Месяцам або Сонцам праз пераламленне прамянёў святла ў крышталях лёду ў паветры. Бываюць розныя віды гэтай з'явы – светлавыя слупы, колы або рознага кшталту дугі.