19 красавiка 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы будуць выдаваць «пашпарты вакцынацыі» пасля прышчэпкі ад каранавіруса

10
У Польшчы будуць выдаваць «пашпарты вакцынацыі» пасля прышчэпкі ад каранавіруса

Гэта будзе QR-код.

Людзі, якія вакцынуюцца ад COVID-19 у Польшчы, атрымаюць дакумент аб пацвярджэнні прышчэпкі пасля таго, як атрымаюць другую дозу вакцыны.

Пра гэта заявіла намесніца міністра аховы здароўя Польшчы Ганна Галаўская, паведамляе Euractiv.

Пацвярджэнне пра вакцынацыю паступіць у выглядзе QR-кода, які можна сцягнуць з асабістага кабінета на сайце электроннага ўрада ці ўліковага запісу сістэмы аховы здароўя.

Прапанова «пашпартоў» была ўключаная ў нацыянальную праграму імунізацыі Польшчы, прынятай урадам у снежні, у якой адзначалася, што вакцынаваныя людзі змогуць карыстацца паслугамі аховы здароўя без дадатковага тэставання і ім таксама не давядзецца праходзіць карантын пасля кантакту з чалавекам, інфікаваным COVID-19.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках