18 красавiка 2024, Чацвер, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозінская праграма палёту на Месяц правалілася, так і не пачаўшыся

17
Рагозінская праграма палёту на Месяц правалілася, так і не пачаўшыся
ДЗМІТРЫЙ РАГОЗІН
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Расейская акадэмія навук рэкамендавала адкласці стварэнне месячнай ракеты пасля дакладу Рагозіна.

Касмічная рада Расейскай акадэміі навук пасля пасяджэння рэкамендавала адкласці стварэнне прызначанай для палётаў да Месяца ракеты-носьбіта звышцяжкага класа, паведамляе РБК. Гэта адбылося пасля дакладу кіраўніка «Раскосмасу» Дзмітрыя Рагозіна.

Звышцяжкую ракету «Енісей» «Раскосмас» планаваў стварыць да 2028 года, гэтыя працы былі ўключаныя ў праграму развіцця касманаўтыкі да 2030 года. Гэтая ракета павінна была заняцца дастаўкай грузаў і касманаўтаў да Месяца. У сакавіку 2017 года з матэрыялаў «Раскосмасу» ў развіцці касмічнай галіны вынікала, што лётныя выпрабаванні звышцяжкай ракеты запланаваныя на 2035 год. На той час «Раскосмас» абяцаў пачаць надаваць паслугі па аблёту Месяца да 2021 ці 2022 года.

Замест «Енісея» Касмічная рада РАН прапанавала выкарыстоўваць для палётаў да Месяца ракеты сямейства «Ангара». Ён даручыў генеральным канструктарам «Раскосмасу» распрацаваць і зацвердзіць у першым паўгоддзі 2021 года асобную месячную падпраграму ў рамках дзяржпраграмы «Касмічная дзейнасць Расеі». Яна будзе ўключаць у сябе выкананне пілатаванай экспедыцыі на паверхню Месяца да 2030 года «з выкарыстаннем шматпускавых схем палёту на аснове выкарыстання касмічнага ракетнага комплексу «Ангара-5В», гаворыцца ў пастанове Рады.

Аб выкарыстанні для месячнай праграмы ракеты сямейства «Ангара» замест «Енісея» Рагозін паведаміў у Facebook у сярэдзіне снежня. Кіраўнік «Раскосмасу» растлумачыў, што да стварэння ракеты-носьбіта звышцяжкага класа трэба падступаць «выключна на аснове найноўшага навукова-тэхнічнага матэрыялу».

«ЗЦК [звышцяжкі комплекс] - гэта шанец «зрэзаць кут», тэма, якая павінна даць магутны імпульс галіне да развіцця. Таму я не прыступаў бы да стварэння ЗЦК на аснове існых развязанняў, хай нават яны дагэтуль добрыя і дагэтуль канкурэнтныя», - напісаў Рагозін.

З ягоных слоў, «Енісею» патрэбен «прынцыпова новы маршавы рухавік», «новыя, палегчаныя матэрыялы для абечак і паліўных бакаў», а таксама «новая вытворчасць з мінімізацыяй накладных выдаткаў з прадуманай лагістыкай дастаўкі гатовых вырабаў на касмадром».

«Раскосмас» адмовіўся ад каментароў.

ЗША таксама плануюць высадзіць астранаўтаў на Месяц у рамках праграмы «Артэміда». Яна палягае з трох этапаў. Першы з іх прадугледжвае беспілотны палёт усталяванага на ракету Space Launch System карабля Orion вакол Месяца і яго вяртанне на Зямлю. Другі этап - гэта аблёт спадарожніка Зямлі ўжо з экіпажам на борце. На трэцім этапе місіі NASA плануе правесці высадку астранаўтаў на Месяц у 2024 годзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках