16 красавiка 2024, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку параілі ўцякаць як мага хутчэй

31
Лукашэнку параілі ўцякаць як мага хутчэй
ФОТА: НАША НIВА

Астатнія пралазы замыкаюцца.

Адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбараў-2001 Уладзімір Ганчарык у каментары udf.by адзначыў, што Лукашэнка цяпер спрабуе валаводзіць.

Але гэта не дапаможа ўзурпатару ўнікнуць абвастрэння ўнутрыпалітычнай сітуацыі ўвесну.

«Далучыцца, у тым ліку, эканамічны складнік - імаверныя падзенне вытворчасці і рост цэн. Людзі будуць незадаволеныя. Дый ранейшая незадаволенасць нікуды не знікла. Збольшага пратэставыя настроі захоўваюцца», - адзначыў Ганчарык.

Ён мяркуе, што валаводжанне з боку Лукашэнкі можа негатыўна адбіцца на ім самім.

«Навошта валаводзіць? Усё больш людзей будзе разумець, што прычына праблем не вонкавая, а ўнутраная, прычым зводзіцца да асобы аднаго чалавека. Таму гэта не ў інтарэсах ні беларускага народа, ні Крамля, ні самога Лукашэнкі. Наш гімн пачынаецца са слоў «Мы, беларусы - мірныя людзі», але ёсць граніца гэтай міралюбнасці. Барані Бог давесці да граніцы», - сказаў экс-кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах-2001.

Уладзімір Ганчарык мяркуе, што для самога Лукашэнкі будзе лепш сысці з пасады як мага хутчэй.

Думаю, Лукашэнка мае ўсвядоміць, што гэта ў ягоных інтарэсах», - сказаў Ганчарык.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках