29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан прыпыніў транзіт нафты праз РФ

1
Казахстан прыпыніў транзіт нафты праз РФ

Перапампоўванне спыненае сёння ўранку.

Казахстан прыпыніў транзіт нафты праз РФ праз праблемы з электразабеспячэннем у сувязі з моцнымі маразамі, паведамляе «Інтэрфакс».

«Праз моцныя маразы на поўначы Казахстана былі абясточаныя дзве вобласці, у тым ліку і НПС, якая падае нафту ў сістэму «Транснафты», з 5.00 (паводле Менску) перапампоўванне з Казахстана спыненае да аднаўлення работы ЛЭП», - паведаміў журналістам дарадца прэзідэнта расейскай трубаправоднай манаполіі, прэс-сакратар Ігар Дзёмін.

Ён таксама дадаў, што ў першую дэкаду месяца няўстойлівае надвор'е з праходжаннем штормаў было ў Новарасійску. «З 10 студзеня надвор'е ўстойлівае, цяпер заканчваецца наліў пазіцыі 9-10 студзеня танкера класа Suezmax, і порт цягам дня ўвойдзе ў графік», - удакладніў суразмоўца.

«У Козьміна спазняецца танкер (пазіцыя 11-12 студзеня), падыход чакаецца 13 студзеня, плануецца апераджальны наліў новай пазіцыі для захавання графіка. Балтыйскія парты працуюць паводле графіку», - паведаміў прэс-сакратар «Транснафты».

«Па здачы нафты ў сістэму за першыя дні студзеня было 47 абмежаванняў праз анамальна нізкія тэмпературы на радовішчах Сібіры, агулам адхіленні нязначныя і да канца месяца могуць быць кампенсаваныя», - сказаў Дзёмін.

«Пастаўкі на НПЗ ідуць агулам паводле плану за выключэннем Камсамольскага НПЗ, які абмяжоўвае прыём праз адсутнасць вывазу гатовай прадукцыі па чыгунцы. Землятрус у Дагестане 2 студзеня на рабоце сістэмы ніяк не адбіўся, пашкоджанняў не выяўлена», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках