18 красавiка 2024, Чацвер, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы галоўны фільм 2020 года

1
Названы галоўны фільм 2020 года

Галоўным фільмам прызнаная карціна кітайскай рэжысёркі.

Галоўным фільмам 2020 года стала карціна кітайскай рэжысёркі Хлоі Чжао «Зямля качэўнікаў». Да такой высновы прыйшлі сябры Нацыянальнага грамадства кінакрытыкаў ЗША, паведамляе Los Angeles Times.

Акрамя таго, рэжысёрка і сцэнарыстка карціны Хлоя Чжао перамагла ў намінацыі «Найлепшы рэжысёр», а выканаўца галоўнай ролі ў драме Фрэнсіс Макдорманд - у намінацыі «Найлепшая актрыса». Таксама кінакрытыкі адзначылі працу аператара фільма.

У аснову сцэнара легла кніга Джэсікі Брудэр «Зямля качэўнікаў: Як выжыць у Амерыцы ў XXI стагоддзі». Гераіня фільма, бяздомная 60-гадовая ўдава, падарожнічае па Захадзе ў фургоне ў пошуках працы.

Найлепшым дакументальным фільмам крытыкі назвалі «Час» Гарэт Брэдлі, а найлепшым замежным – румынскі фільм «Калектыў».

Раней, у верасні 2020 года, драма Хлоі Чжао «Зямля качэўнікаў» стала ўладальнікам «Залатога льва» 77-га Венецыянскага кінафестывалю. Сусветная прэм'ера фільма прызначаная на люты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках