19 красавiка 2024, Пятніца, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія да восені прапануе кожнаму даросламу жыхару вакцынацыю ад COVID-19

Вялікая Брытанія да восені прапануе кожнаму даросламу жыхару вакцынацыю ад COVID-19

Цяпер у Брытаніі штодня вакцынуюць блізу 200 тысяч чалавек.

Міністр аховы здароўя Вялікай Брытаніі Мэт Хэнкок заявіў у нядзелю, што краіна да восені прапануе вакцынацыю ад каранавіруса кожнаму даросламу жыхару краіны.

Пра гэта ён сказаў у эфіры ВВС.

Хэнкок паведаміў, што цяпер у Брытаніі прышчэпленыя амаль 2 мільёны чалавек. З 11 студзеня плануецца павялічыць колькасць штодзённых прышчэпак.

«За апошні тыдзень мы прышчэпім больш людзей, чым за ўвесь снежань, таму мы паскараем укараненне», - сказаў ён.

Хэнкок дадаў, што да сярэдзіны лютага плануюць прышчапіць усяго блізу 14 мільёнаў чалавек, у тым ліку паджылых, са слабым здароўем, а таксама медыцынскіх і сацыяльных работнікаў.

Цяпер у Брытаніі штодня прышчэпліваюць блізу 200 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках