25 красавiка 2024, Чацвер, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч звярнулася да беларусаў і расейскай інтэлігенцыі

41
Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч звярнулася да беларусаў і расейскай інтэлігенцыі
Святлана Алексіевіч

Пісьменніца заявіла пра паўстанне краіны і гонар за народ.

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч сёння звярнулася да беларусаў. Заяву пісьменніцы апублікаваў сайт Беларускага ПЭН-цэнтра.

– Ужо не засталося нікога з маіх сяброў-аднадумцаў у прэзідыуме Каардынацыйнай рады. Усе ці ў турме, ці выкінутыя за мяжу. Сёння ўзялі, апошнім, Максіма Знака.

Спачатку ў нас выкралі краіну, выкрадаюць найлепшых з нас. Але замест выдраных з нашых шэрагаў прыйдуць сотні іншых. Паўстаў не Каардынацыйны камітэт. Паўстала краіна. Я хачу паўтарыць тое, што гавару заўжды. Мы не рыхтавалі пераварот. Мы хацелі не дапусціць расколу ў нашай краіне. Мы хацелі, каб у грамадстве пачаўся дыялог. Лукашэнка кажа, што не будзе размаўляць з вуліцай, а вуліца – гэта сотні тысячаў людзей, якія кожную нядзелю і кожны дзень выходзяць на вуліцу. Гэта не вуліца. Гэта народ.

Людзі выходзяць на вуліцу са сваімі маленькімі дзецьмі, таму што яны вераць, што яны перамогуць.

Яшчэ я хачу звярнуцца да расейскай інтэлігенцыі, назавем гэта так на стары звычай. Чаму вы маўчыце? Мы чуем толькі рэдкія галасы ў падтрымку. Чаму вы маўчыце, калі бачыце, як растоптваюць маленькі годны народ? Мы ўсё яшчэ вашы браты.

А свайму народу я хачу сказаць, што я люблю яго. Я ганаруся ім.

Вось зноў нехта невядомы звоніць у дзверы...

Нагадаем, што сёння да Святланы Алексіевіч прыйшлі аператыўнікі ў цывільным, ёй звоняць на тэлефон і дамафон, патрабуюць упусціць у кватэру.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках