26 красавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая аварыя на МКАД: самазвал разбіў пяць аўтамабіляў

2
Масавая аварыя на МКАД: самазвал разбіў пяць аўтамабіляў

Тры чалавекі пацярпелі пры сутыкненні шасці аўтамабіляў.

Пра гэта паведамілі ў ДАІ.

Аварыя адбылася 4 верасня, а 18.15, на знешнім коле МКАД. Паводле інфармацыі інспектараў, 29-гадовы кіроўца самазвала МАЗ ехаў з боку вуліцы Казінца ў напрамку вуліцы Кіжаватава. У выніку невыканання дыстанцыі ён урэзаўся ў спадарожны Jeep і Ford. Ад удару апошні адляцеў у Toyota, пасля чаго па ланцужку пашкоджанні атрымалі Skoda і BMW.

У выніку ДТЗ тры чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках