25 красавiка 2024, Чацвер, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель заявіла пра непрызнанне Лукашэнкі

6
Мэркель заявіла пра непрызнанне Лукашэнкі
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

Канцлерка Нямеччыны адзначыла, што захапляецца мужнасцю жанчын, якія выходзяць на акцыі пратэсту.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла пра непрызнанне абрання Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі.

«Мы не прызнаем абранне прэзідэнта Лукашэнкі. Мы заклікаем яго ўступіць у дыялог са сваім народам без умяшання Усходу і Захаду. Мы асуджаем тое, што там штодзённа адбываецца, а менавіта - ліквідацыю дэмакратычнага працэсу, гвалт супраць апазіцыі», - сказала спадарыня Мэркель у Бундэстагу падчас дэбатаў у федэральным бюджэце.

Яна пацвердзіла, што хутка сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай, якую беларусы ўважаюць пераможцам выбараў.

Канцлерка адзначыла, што захапляецца мужнасцю жанчын, якія выходзяць на акцыі пратэсту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках