29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падтрымаем актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк!

31
Падтрымаем актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк!

Улады хочуць адабраць у актывісткі дзяцей.

На Паліну Шарэнду-Панасюк, жонку палітвязня, актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Шарэнды, ідзе ціск з боку міліцыі з пагрозай забраць непаўналетніх дзяцей. Як паведаміла актывістка сайту Сharter97.org, у аддзел адукацыі прыйшлі даносы на яе сям'ю за подпісам намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка.

1 кастрычніка, а 12 гадзіне, яе разам з непаўналетнім сынам выклікаюць у камісію ў справах непаўнагадовых на адрас Берасце, Маскоўская, 273, кб. 54. Адзначым, што дырэктар СШ №11, дзе вучыцца старэйшы сын Паліны, Кудзей Людміла Васільеўна ў жніўні 2020 была чальцом выбарчай камісіі і падпісвала фальсіфікаваны пратакол.

Андрэй Шарэнда ў гэтую выбарчую кампанію быў прэвентыўна затрыманы 28 ліпеня і выйшаў на свабоду 22 жніўня. Другім разам яго затрымалі падчас Марша Справядлівасці ў Берасці 6 верасня, асудзілі на 15 дзён, а 21 верасня паўторна далі 15 дзён. Увесь гэты час ён утрымліваецца ў ІЧУ Берасця.

Ціск на сваю сям'ю Паліна Шарэнда-Панасюк расцэньвае як помсту з боку дыктатуры.

«Увосень 2019 я была кандыдаткай у так званай парламенцкай кампаніі, мы першыя выставілі на вуліцы Берасця пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі і песняй «Перамен!»

Я выступіла са зваротам да выбарнікаў, у якім назвала Лукашэнку дыктатарам і заявіла пра неабходнасць новых свабодных выбараў. Паслугачоў дыктатара мой выступ вельмі напалохаў і яны распачалі цкаванне нашай сям'і. Нам прысуджаліся велізарныя штрафы, канфіскоўвалася і распрадавалася маёмасць, але мы выстаялі. І цяпер гэтыя нягоднікі, якія не ў стане зламаць дарослых, перайшлі на дзяцей. Я даўно працую рэпетытаркай і плачу падаткі. Такімі ганебнымі метадамі, праз ўздзеянне на дзяцей, нас не зламаць!» - заявіла Паліна Шарэнда-Панаюск у каментары для сайта Сharter97.org.

Таксама актывістка «Еўрапейскай Беларусі» просіць праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх неабыякавых людзей заўтра а 12-й гадзіне прыйсці падтрымаць яе на адрас Берасце, вуліца Маскоўская 273, кб. 54.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках