28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народная Грамада»: Беларусь канчаткова пакінула межы прававога поля

9
«Народная Грамада»: Беларусь канчаткова пакінула межы прававога поля

Заява прэзідыума партыі.

Заяву прэзідыума партыі «Народная Грамада» у сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі апублікавала прэс-служба партыі:

- Канстатуем, што кіроўны рэжым страціў зваротную сувязь з грамадствам і канчаткова пакінуў межы прававога поля.

Кожны новы дзень краіны суправаджаецца арыштамі, ператрусамі, крымінальнымі справамі, гвалтам пратэстоўцаў.

Па-ранейшаму працягваецца крымінальны пераслед нашых таварышаў М.Статкевіча і С.Спарыша. Яны знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Турэмныя хронікі мінулага тыдня:

23.09 За ўдзел у маніфэстацыі супраць «таемнай інаўгурацыі» арыштаваны на дзесяць дзён актывіст "Народнай Грамады" П.Дрывень.

24.09. Прысуджаны судом да сямі дзён адміністрацыйнага арышту чалец Магілёўскай арганізацыі "Народнай Грамады" А.Страх. У ягнайо кватэры прайшоў ператрус.

25.09. Узброеныя людзі з асаблівай жорсткасцю затрымалі актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" А Войніч, Я.Афнагеля, П.Юхневіча. Супраць іх распачатыя крымінальныя справы паводле арт.293 ч.2 КК РБ «актыўны ўдзел у масавых беспарадках». Прайшлі ператрусы.

27.09 На нядзельным маршы «Народнай інаўгурацыі» затрыманыя намеснік старшыні НГ В.Троцкі і чалец НГ А. Кірэеў. Яны асуджаны на пятнаццаць дзён пазбаўлення волі.

У Гомелі на маршы «Народнай інаўгурацыі» міліцыя скрала чальца НГ, кандыдата пратэсту А. Давыдову з мужам. Пазней стала вядома, што ёй траўмавалі нагу. У Давыдавай трое малалетніх дзяцей, ужо 72 гадзіны яна чакае суда ў ІЧУ.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках