IT-фронт Беларусі апублікаваў бескампрамісны маніфест
56- 30.09.2020, 7:32
- 234,703
Праграмісты – з народам.
На сайце belarusit.duckdns.org з'явіўся маніфест беларускага IT-фронту. Паглядзіце, чаго хочуць і што будуць рабіць дзеля сваёй мэты айцішнікі.
«Хто мы: Мы – дэцэнтралізаваная супольнасць прафесіяналаў у галіне ІТ. Разам мы – сіла, якая змагаецца за справядлівасць.
Нашы мэты: Адхіленне ад улады чыноўнікаў, якія не хочуць чуць голас народа і служыць інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
Нашы шляхі дасягнення: Пранікненне ў закрытыя дзяржаўныя ІТ-сістэмы. Пошук матэрыялаў, якія закранаюць інтарэсы чыноўнікаў і сілавых установаў, і публічнае раскрыццё іх.
Нашы матывы: Прага волі і справядлівасці. Мы, як і мільёны іншых беларусаў, не хочам стаяць у баку цяперашняга крызісу. Мы гатовыя змагацца на сваім «полі бою», дзе мы маем бязмежныя магчымасці.
Нашы прынцыпы: Мы не прагнем помсты, але выбіраем тыя ж шляхі барацьбы, якія выкарыстоўваюцца супраць нас. Мы не ідзем на саступкі і кампрамісы, пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя на 100%. Мы слухаем і чуем волю народа і чэсна абранай прэзідэнткі – Святланы Ціханоўскай.
У чым наша сіла: Наша сіла ў сумленнасці, у вынаходлівасці, у досведзе і падтрымцы нашых дзеянняў людзьмі цвярозага розуму.
Традыцыйна ІТ з'яўлялася лакаматывам Беларусі, які развіваўся ў баку ад ідэалогіі дзяржавы. Менавіта гэты шлях і дазволіў стаць Беларусі ІТ-краінай. Надышоў той момант, калі ІТ павінна выявіць салідарнасць з народам і ўжыць усе веды і ўменні, якія назапашваліся гадамі для вядзення бізнэсу ў РБ, на ўсе галіны шляхам трансфармацыі ўсяго дзяржаўнага кіравання. ІТ – гэта наша поле бітвы і гэта нашы правілы. Мы, ІТ-супольнасць, звыкліся жыць у адкрытым свеце і прыносіць карысць.
Апошнія дні мы знаходзімся ў няспынным стрэсе і [сутыкаемся з] немагчымасцю выконваць сваю працу праз беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, якія абрынуліся на ІТ-супольнасць Беларусі. Мы шчыра выконваем сваю працу, плацім падаткі і хочам, каб урад, як вылучэнцы ад народа, сумленна выконваў сваю.
Шлях развязання праблемы, які абраў экс-урад РБ, вядзе краіну да дна, знішчаючы імідж і ўвесь падмурак, які збіраўся ІТ крупінкамі. Мы не можам больш бяздзейнічаць і, калі экс-прэзідэнт страціў кантроль над тым, што адбываецца ў краіне – мы прымаем спробу ўзяць кантроль у свае рукі!
ІТ-Беларусь з Народам!»