29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр эмір Кувейта

5
Памёр эмір Кувейта

Ён быў другім найстарэйшым кіраўніком дзяржавы з дзейных.

Памёр эмір Кувейта шэйх Сабах аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах. Яму быў 91 год.

Шэйх памёр у ЗША - ён прыляцеў у гэтую краіну ў ліпені для медыцынскага абследавання. Пазней паведамлялася, што яму была зробленая паспяховая аперацыя і ён знаходзіцца на рэабілітацыі, паведамляе meduza.io.

Новым эмірам Кувейта стане зводны брат памерлага, Наваф аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах. У апошнія месяцы, калі шэйх Сабах лячыўся ў ЗША, ён ужо часткова выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы.

Шэйх Сабах узышоў на пасад у 2006 годзе, да гэтага ён на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў узначальваў МЗС Кувейта. Сабах праводзіў дэмакратычныя рэформы, накіраваныя, між іншым, на пашырэнне правоў жанчын, свабоды СМІ і сходаў.

Шэйх Сабах быў другім найстарэйшым дзейным кіраўніком дзяржавы. Самым старэйшым дзейным лідарам застаецца 94-гадовая каралева Вялікабрытаніі Лізавета II.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках