19 красавiка 2024, Пятніца, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары менскага ЖК «Каскад» двойчы за дзень далі адпор «паляўнічым» за нацыянальнымі сцягамі

9
Жыхары менскага ЖК «Каскад» двойчы за дзень далі адпор «паляўнічым» за нацыянальнымі сцягамі
ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖАЧКА/REALT.ONLINER.BY

Як менчукі сталі на абарону вялікага бел-чырвона-белага сцяга.

Сёння раніцай у Менску «дэлегацыя спецыялістаў» зноў прыбыла ў жылы комплекс «Каскад», каб зняць вялікі бел-чырвона-белы сцяг, нацягнуты паміж вышыннымі дамы, піша «Онлайнер».

Для правядзення аперацыі прыгналі найноўшы аўтакран - ці ледзь не адзіны ў горадзе. Праўда, выканаць задачу ў поўнай меры ў прыбылых не атрымалася: гараджане апярэдзілі іх. Увечары сцэнар паўтарыўся.

Раніца

Сёння ў двары жылога комплексу з'явіліся прадстаўнікі МНС і сілавікі, а таксама каленчаты пад'ёмнік МНС. Унізе застаўся мужчына ў цывільным, які паказаў прысутным жыхарам пасведчанне і папрасіў не падыходзіць блізка. Сінія мікрааўтобусы у гэты час дзяжурылі непадалёк.

Жыхары мікрараёна кажуць, што сцяг, за якім прыехалі сілавікі, быў бачны нават з адміністрацыі Фрунзенскага раёна і з праспекта Машэрава - ён размяшчаўся прыкладна на вышыні 20 метраў. Мабыць, таму яму і надаюць столькі ўвагі.

Калі «спецыялісты» пачалі падымацца, група мясцовых жыхароў зацягнула сцяг у акно. Пасля гэтага альпіністы наважылі адвязаць нацягнуты трос, аднак жыхары зноў іх апярэдзілі: яны ўзяліся за другі канец троса і таксама забралі яго сабе. Пасля гэтага «дэлегацыя» з'ехала.

Нагадаем, што ў пачатку верасня тут адбыўся падобны выпадак: пятага чысла на Скрыганава прыбылі прадстаўнікі МНС і сілавікі, а ўнізе сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Скончылася гісторыя гэтак жа.

Неўзабаве пасля таго як вышка і прадстаўнікі ўлады з'ехалі, мясцовыя жыхары вярнулі сцяг на месца, а таксама назвалі адзін з двароў «плошчай Сцягу», стварыўшы адпаведную пазнаку на карце Google.

Вечар

У канцы працоўнага дня ў «Каскад» зноў прыбылі «паляўнічыя» за сцягамі. Побач прыпаркаваліся каралі з сілавікамі. Супрацоўнікі МНС абгарадзілі тэрыторыю і пачалі працаваць, але да гэтага моманту жыхары зноў зацягнулі вялікі сцяг у акно. Ратавальнікі абарвалі толькі частку тросу. Таксама жыхары шматпавярховіка паспелі схаваць дзве расцяжкі, на якіх трымалася меншыя сцягі. Трэцюю супрацоўнікі МНС зрэзалі і павезлі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках