Якім будзе надвор'е ў апошні дзень верасня
- 29.09.2020, 18:24
- 12,452
Прагноз надвор'я па Беларусі на 30 верасня.
30 верасня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, на поўдні рэспублікі адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, піша сайт pogoda.by.
Пераважна на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, усходні сярэдні, удзень у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7..+13°С, удзень +13..+19°С. Атмасферны ціск будзе падаць.
1 кастрычніка надвор'е ў краіне будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, сфармаванае ў цёплай паветранай масе, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Воблачна з прасвятленнямі. Уначы ў паўднёвых раёнах, раніцай і ўдзень пераважна ў паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходняй чвэрці сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы +6..+13°С, удзень +13..+19°С.
2 кастрычніка надвор'е ў краіне будзе вызначаць малаактыўны атмасферны фронт і цёплая паветраная маса. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7..+13°С, удзень +13..+19°С.