19 красавiка 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Шчурко: Мы знаходзімся ў гістарычна ўдалым моманце, калі фармуецца беларуская нацыя

9
Сяргей Шчурко: Мы знаходзімся ў гістарычна ўдалым моманце, калі фармуецца беларуская нацыя
СЯРГЕЙ ШЧУРКО

Гэты год мы пражываем з пачуццём нейкай асаблівай годнасці.

Аўтар «Прессбола» Сяргей Шчурко сёння выйшаў на волю пасля 15 дзён арышту. Журналіст распавёў «Радыё Свабода» пра ўмовы ўтрымання, а таксама падзяліўся меркаваннем аб тым, што адбываецца ў краіне.

«Мы нічому не здзіўляемся ў нашай краіне: мы абмяркоўвалі гэта з усімі хлопцамі, бо сядзіш у розных камерах. Ва ўсіх такія дзіўныя гісторыі. Я разумею, што прававая сістэма ў нашай краіне проста абрынулася. Напэўна, ёсць яшчэ нейкае дно, але тое, што мы бачым...Дзіўна, робяць яны, а сорамна нам чамусьці за іх.

Прывезлі на Акрэсціна і сказалі: «Вы, напэўна, думаеце, што вас тут будуць біць ці яшчэ нейкія рэпрэсіі. Вось убачыш: нічога не будзе». Напраўду нічога не было. На Акрэсціна кормяць горш, матрацы у іх не вельмі зручныя. На Акрэсціна не горш як у Жодзіне. Але тут турма.

Вялікі плюс, што пазнаёміўся з вялікай колькасцю добрых людзей з розных сфер нашага жыцця. У кожнай камеры хоць адзін ІТ-спецыяліст знаходзіцца. Так што краіна стаіць на правільным шляху.

Як бы там ні было, ты ўсё адно потым прыходзіш да адваката, таму што ведаеш, што прававая сістэма дала збой. Незразумела чаму. Усё наладзіцца, вінаватыя будуць адшуканыя, заказчыкі знойдзеныя.

Мы знаходзімся ў гістарычна ўдалым моманце, калі фармуецца беларуская нацыя. Мы павінны гэта разумець як разумныя людзі, як журналісты. Таму гэты год мы пражываем з пачуццём нейкай асаблівай годнасці», - сказаў Шчурко.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках