24 красавiка 2024, Серада, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія футбольныя заўзятары - беларусам: Змагайцеся - і пераможаце

1
Украінскія футбольныя заўзятары - беларусам: Змагайцеся - і пераможаце

Лозунг «Жыве Беларусь!» становіцца адным з самых папулярных на матчах ва Украіне.

Футбольныя заўзятары Украіны са жніўня праводзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю - прыходзяць на матчы сваіх улюбёных каманд з беларускай атрыбутыкай.

Часцей за ўсё гэта бел-чырвона-белы сцяг ці расцяжка з надпісам «Жыве Беларусь!», паведамляе «Радыё Свабода».

Сваю падтрымку і салідарнасць з беларусамі, якія ўжо амаль два месяцы выходзяць на мірныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, выказваюць заўзятары каманд, якія ўваходзяць як у Прэм'ер-лігу, так і Першую лігу.

16 жніўня заўзятары Роўненскай каманды «Верас» (Першая ліга) зрабілі вялікую расцяжку з надпісам «Змагайцеся – пераможаце» (цытата з паэмы Тараса Шаўчэнкі «Каўказ»).

Фанаты футбольнага клуба «Альянс» (першая ліга) з горада Ліпавая Даліна Сумскай вобласці на ўсе апошнія матчы сваёй каманды прыходзяць з плакатам «Жыве Беларусь!».

Заўзятары каманды «Металіст Харків» (Першая ліга) на матчы 5 верасня зладзілі фаер-шоў у падтрымку Беларусі з бел-чырвона-белымі сцягамі і гербам «Пагоня».

Заўзятары каманды «Миколаїв» (Першая ліга) у пачатку матчу выканалі гімн Украіны, а на трыбуне павесілі бел-чырвона-белы сцяг.

Ультрас кіеўскай каманды «Абалонь» (Першая ліга) разам з сімволікай свайго фан-клуба расцягнулі плакат з надпісам «Жыве Беларусь!».

Заўзятары чарнігаўскага клуба «Дзясна» (Прэм'ер-ліга) 22 жніўня прыйшлі на матч сваёй каманды з бел-чырвона-белым сцягам.

Ультрас клуб «Шахтар» (Прэм'ер-ліга) прынеслі ў свой сектар на матч сваёй каманды 20 верасня бел-чырвона-белы сцяг і плакат з надпісам «За нашу і вашу свабоду».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках