29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Смешна, як спрабуюць падоўжыць агонію гэтага рэжыму»

28
«Смешна, як спрабуюць падоўжыць агонію гэтага рэжыму»

Гендырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі паменшыў заробкі на 30%.

Пра гэта паведамляюць чытачы Telegram-канала «Баста!».

«Я працую ў Нацыянальнай Бібліятэка Беларусі, - піша чытач. - Начальства сярэдняга звяна даводзіць да падначаленых, што 30% заробку будуць здымаць. У пачатку хацелі і 50%, нібыта ім няма чым «камуналку» плаціць. Загад, натуральна, у вуснай форме. Ніякіх довадаў падаць не магу. Усё будзе рабіцца хітра, як на дзяржпрадпрыемствах, аклад маленькі, а астатняе - прэмія, знойдуць шчыліну для зняцця.

Калі ім цяпер няма чым плаціць, то праз месяц «камуналка» павялічыцца ў 10 разоў. Мой і суседні аддзел, дакладна збіраецца забываць выключаць святло. А колькі гарачай вады нацячэ, таксама праз няпамятлівасць...»

«Рэжым трашчыць па швах, - паведамляе яшчэ адзін чалавек. - Сёння генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі С.Б.Матульскі пастанавіў паменшыць заробкі на 30%. Смешна, як спрабуюць падоўжыць агонію гэтага рэжыму».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках