29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мне, як афіцэру, вельмі сорамна апранаць форму»

15
«Мне, як афіцэру, вельмі сорамна апранаць форму»

З'явілася відэа з споведдзю былых сілавікоў.

Выданне Onliner паказала рэпартаж з удзелам былых супрацоўнікаў сілавых установаў, якія звольніліся са службы пасля жнівеньскіх падзей.

«Мне, як афіцэру, вельмі сорамна апранаць форму, калі збіваюць народ, які я павінен абараняць. Я даваў прысягу абараняць народ Беларусі, незалежна ад ягоных палітычных поглядаў. І мне ўсё роўна, пад якім сцягам ён ходзіць», – кажа адзін з герояў рэпартажу.

Былыя супрацоўнікі міліцыі, пракуратуры, вайскоўцы расказалі падрабязнасці пра тое, што адбывалася ў іх установах у першыя дні пасля выбараў 9 жніўня, і патлумачылі, чаму не змаглі далей там працаваць.

– Мы атрымалі задачу атрымаць баявую зброю і боепрыпасы, але канкрэтна ніхто не вызначыў, для чаго патрэбныя былі баявыя патроны, для чаго трэба была зброя. Гэта было вуснае распараджэнне, дакументальна гэта нідзе не было адлюстравана.

Пасля атрымання гэтай задачы я сказаў, што на такога кшталту мерапрыемствы я не паеду, бо я заключаў кантракт з Узброенымі сіламі, а не з МУС. Гэта ніяк не звязана з задачамі майго танкавага ўзвода, – расказаў былы вайсковец.

– Тыя, хто выконваюць вусныя распараджэнні, вы цалкам бераце на сябе адказнасць за гэта. Тыя, хто вам аддаў гэты вусны загад, будуць казаць потым, што гэта была ваша ініцыятыва, і яны пра гэта нічога не ведаюць. Гэта назавуць вашым свавольствам, – адзначыў яшчэ адзін герой рэпартажу, былы супрацоўнік пракуратуры, які спрабаваў расследаваць неправамоцныя дзеянні прадстаўнікоў МУС.

Усе героі рэпартажу, як спецыялісты, пацвярджаюць, што ў апошні час у Беларусі парушаюцца ўсе законы і сілавыя падраздзяленні выконваюць злачынныя загады.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках