25 красавiка 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст «Прэсбола» Сяргей Шчурко выйшаў на волю

Журналіст «Прэсбола» Сяргей Шчурко выйшаў на волю
СЯРГЕЙ ШЧУРКО

Калегі сустракалі спартовага журналіста ў Жодзіне.

У аўторак, 29 верасня, журналіст "Прэсбола" і аўтар шматлікіх дабрачынных праектаў Сяргей Шчурко выйшаў на волю з жодзінскага ізалятара. Пад вартай ён знаходзіўся 15 сутак.

Шчурко быў затрыманы 14 верасня і абвінавачаны паводле часткі 1 артыкула 23.34 КоАП РБ: "Парушэнне вызначанага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем вызначанага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства".

Калектыў "Прэсбола", журналісты іншых выданняў і вядомыя спартоўцы прыбылі ў Жодзіна, каб сустрэць калегу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках