29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двух маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманых у АМАПу, пазбавілі волі на тры гады

68
Двух маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманых у АМАПу, пазбавілі волі на тры гады
ФОТА: SPRING96.ORG

Падчас мірнай акцыі амапавец дастаў пісталет.

У судзе Маладзечанскага раёна 29 верасня вынеслі прысуд двум маладзечанцам Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцягнееву, якіх судзілі паводле ч.2 арт.363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас бойкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой амапавец дастаў пісталет. Суддзя Вікторыя Паляшчук прызнала абодвух вінаватымі і пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Паўла Пяскова - на тры гады і тры месяцы, а Уладзіслава Еўсцягнеева - на тры гады. Менавіта такое пакаранне для маладзечанцаў у суддзі і прасіў пракурор Сяргей Габруковіч, паведамляе сайт spring96.org.

ФОТА: SPRING96.ORG

25-гадовага Уладзіслава Еўсцягнеева затрымалі для адбыцця пакарання ў зале суда адразу пасля абвяшчэння прысуду. 31-гадоваму Паўлу Пяскову змянілі меру стрымання з хатняга арышту на ўзяцце пад варту яшчэ 18 верасня.

Суд пастанавіў, што Павел Пяскоў і Уладзіслаў Еўсцягнееў «гвалтоўна супраціўляліся» супрацоўнікам менскага АМАПу Вячаславу Якавенку і Яўгену Баранаву адпаведна, тым самым «учынілі злачынства», прадугледжанае ч. 2 арт. 363 КК. Суд устанавіў, што ў ходзе дзеянняў маладзечанцаў амапаўцы атрымалі пашкоджанні: пашкоджанне форменнага абмундзіравання і цялесныя пашкоджанні ў выглядзе драпіны на каленях і локці, не пацягнуўшыя за сабой кароткачасовага разладу здароўя і значнай страты працаздольнасці. У перадапошні дзень судовых разглядаў судовы медэксперт Міхаіл Скабей, які аглядаў пацярпелых амапаўцаў і даваў выснову аб іх пашкоджаннях, сказаў, што зафіксаваў у Якавенкі драпіну на левым калене памерам 2 см на 1,5 см. Але фотафіксацыі пашкоджанняў няма - "не прадугледжана ўнутранымі распараджэннямі".

Павел Пяскоў заявіў на судзе, што на вуліцы пачуў крыкі накшталт «Ратуйце, дапамажыце!» і ўбачыў бойку, у якой «амапавец душыць чалавека». Паводле ягоных слоў, ён хацеў спыніць гэты канфлікт, бо там прысутнічалі дзеці і гэта адбывалася ў грамадскім месцы. Намеру прычыніць шкоду супрацоўнікам АМАПу, як сцвярджалася падчас суду, не было ні ў Паўла Пяскова, ні ва Уладзіслава Еўсцягнеева.

Нагадаем, 19 чэрвеня ў Маладзечне падчас акцыі салідарнасці маладзечанцы паспрабавалі адбіць у сілавікоў затрыманага Мікалая Алейніка. Кадры бойкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з амапаўцаў апынуўся пісталет.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках