20 красавiка 2024, Субота, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі патлумачылі, як будуць пускаць замежнікаў ва Украіну

Памежнікі патлумачылі, як будуць пускаць замежнікаў ва Украіну

Спіс правілаў.

Дзяржаўная памежная служба апублікавала тлумачэнні наконт уезду ва Украіну замежнікаў пасля скасавання агульнай забароны на ўезд.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Пасля змяненняў у пастанову №641, якая дагэтуль уводзіла агульную забарону на ўезд замежных грамадзян, акрамя вызначаных катэгорый (пастанова Кабміна №888 ад 28 верасня), цяпер уезд магчымы пры наяўнасці поліса страхавання - які "выдадзены страхавой кампаніяй, зарэгістраванай ва Украіне, або замежнай страхавой кампаніяй, якая мае прадстаўніцтва на тэрыторыі Украіны ці дамову са страхавой кампаніяй - партнёрам на тэрыторыі Украіны (асістанс), і кампенсуе выдаткі, звязаныя з лячэннем COVID-19, абсервацыю, і дзейнічае на тэрмін знаходжання ў Украіне".

Гэта патрабаванне не распаўсюджваецца на замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Украіны, і асоб, прызнаных уцекачамі, і грамадзян, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне, а таксама на работнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульстваў, прадстаўніцтваў афіцыйных міжнародных місій і арганізацый, акрэдытаваных ва Украіне, і чальцоў іх сем'яў, вайсковых дзяржаў-чальцоў NATO і дзяржаў-удзельніц праграмы NATO "Партнёрства дзеля міру", якія бяруць удзел у мерапрыемствах для падрыхтоўкі падраздзяленняў Узброеных сіл.

Аналагічнае патрабаванне дзейнічае для перасячэння кантрольных пунктаў уезду-выезду на часова акупаваных тэрыторыях у Данецкай і Луганскай абласцях, Аўтаномнай Рэспублікі Крым і г. Севастопаля.

Патрабаванне пра самаізаляцыю распаўсюджваецца на замежнікаў, якія прыбываюць з краін "чырвонага спісу" Украіны.

У той жа час гэтая норма не распаўсюджваецца на асоб:

- не старэйшых за 12 гадоў;

- студэнтаў, якія прыбываюць ва Украіну з мэтай навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі;

- грамадзян дзяржаў з шырокім распаўсюджваннем COVID-19, якія не знаходзiлiся на тэрыторыі такіх дзяржаў на працягу апошніх 14 дзён ці накіроўваюцца па тэрыторыі Украіны транзітам і маюць дакументы, якія пацвярджаюць выезд за мяжу на працягу двух дзён;

- работнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў, прадстаўніцтваў афіцыйных міжнародных місій, арганізацый, акрэдытаваных у Украіне, і іх сямейнікаў;

- кіроўцаў і чальцоў экіпажа грузавых транспартных сродкаў, аўтобусаў, якія ажыццяўляюць рэгулярныя перавозкі, чальцоў экіпажаў паветраных і марскіх, рачных суднаў, чальцоў цягніковых і лакаматыўных брыгад;

- інструктараў узброеных сіл дзяржаў-чальцоў NATO і дзяржаў-удзельніц праграмы NATO "Партнёрства дзеля міру", якія бяруць удзел у мерапрыемствах для падрыхтоўкі падраздзяленняў Узброеных сіл;

- дзеячаў культуры з запрашэннямі ўстановы культуры разам з адной асобай, якая суправаджае кожнага з іх;

- асоб, якія ажыццяўляюць перавозкі ствалавых клетак для трансплантацыі;

- асоб, якія маюць адмоўны вынік тэставання на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР), які праведзена не больш чым за 48 гадзін да перасячэння мяжы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках