20 красавiка 2024, Субота, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія спартоўцы - сілавікам: Чаму вы баязліва ўцякаеце, калі з вас зрываюць маскі?

25
Беларускія спартоўцы - сілавікам: Чаму вы баязліва ўцякаеце, калі з вас зрываюць маскі?
Фота: ТАСС

Карнікам нагадалі пра лёс паслугачоў Гітлера.

Прадстаўнікі Свабоднага аб'яднання спартоўцаў Беларусі запісалі відэазварот да беларускіх сілавікоў. Відэа было апублікаванае ў Instagram.

У відэазвароце яны нагадалі пра лёсы тых, «хто хаваўся і спрабаваў ухіліцца ад пакарання за зверскія ўчынкі, уцякаючы і хаваючыся ўсё жыццё на іншых кантынентах».

- Тады яны былі маладымі, моцнымі і жорсткімі. Гэта карнікі безабаронных вязняў, памагатыя гітлераўскіх канцлагераў. Яны думалі, што іх ніколі не знойдуць і не пакараюць. Яны мянялі імёны і прозвішчы, рабілі пластычныя аперацыі, хаваліся на іншым кантыненце ў Аргентыне і Чылі. Увесь свет бачыў, як у суды на інвалідных крэслах прывозілі напаўжывых з выгляду бяскрыўдных няшчасных старых.

Я рызыкну выказаць здагадку, што вы чулі i ведаеце пра тых карнікаў, пра якіх мы вам нагадалі. Калі вы дзейнічаеце паводле закону, то чаму вы хаваеце твары і баязліва ўцякаеце, як толькі з вас зрываюць маску? - cказаў у відэазвароце спартовец.

У відэа ўзялі ўдзел экс-трэнер берасцейскага «Дынама» Васіль Хамутоўскі, сярэбраны прызёр Алімпіяды лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, тытулаваная баскетбалістка Алена Леўчанка, валейбаліст нацыянальнай каманды Беларусі Артур Удрыс, чэмпіёнка свету ў фрыстайле Аляксандра Раманоўская, галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» Кастусь Якаўлеў, а таксама намеснік старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола, а ў мінулым вядомы баскетбаліст Ягор Мешчаракоў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках