28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Насельніцтва ў рэгіёнах назапашвае злосць»

12
«Насельніцтва ў рэгіёнах назапашвае злосць»
Фота: «Радыё Свабода»

Пратэсты ў Беларусі могуць успыхнуць з новай сілай.

У рэгіёнах Беларусі сілавікі часцей за ўсё выкарыстоўваюць сілу і спецсродкі ў дачыненні да пратэстоўцаў. На гэтую тэндэнцыю ўжо некалькі тыдняў запар звяртаюць увагу і праваабаронцы, і непасрэдныя ўдзельнікі акцый. У мінулыя выхадныя ў Гародні і Гомелі сутыкненні былі самымі жорсткімі. На кадрах з Гародні відаць, як людзей збіваюць дубінкамі і валакуць па зямлі, з Гомеля - як сілавікі распыляюць у твар пратэстоўцаў слезацечны газ і страляюць у паветра.

У эфіры "Настоящего Времени" мы абмеркавалі настроі і падзеі ў рэгіёнах Беларусі з Пятром Кузняцовым, дырэктарам Цэнтра рэгіянальнага развіцця "Гомельскі дэмакратычны форум".

- Мы бачым апошнія некалькі выходных, што самыя жорсткія, мабыць, сутыкненні, разгоны і наогул рэакцыя людзей на гвалт адбываюцца не ў Мінску, а ў рэгіёнах - у Берасці, у Гомелі, у Гародні, у Жодзіне. Чаму, як вы думаеце?

- Адна з галоўных прычын - напэўна, тое, што ў Менску ўсё ж адбываюцца гэтыя падзеі настолькі масава, што сілавікі не спрабуюць іх душыць цалкам, а спрабуюць нейкім чынам уздзейнічаць да пачатку або пасля заканчэння. То бок, не даваць людзям сабрацца альбо забіраць ужо так званыя хвасты.

А ў рэгіёнах людзей выходзіць значна менш, і, хутчэй за ўсё, у сілавікоў ужо ёсць такі план, што нейкай хваляй жорсткіх дзеянняў можна гэтыя пратэсты цалкам здушыць для таго, каб людзі перасталі выходзіць+. Яны пачынаюць практычна адразу страляць, распыляць газ. Відаць, што гэта стварэнне карцінкі.

- Бо і людзі ў нейкі момант пачынаюць супраціўляцца і адбіваць сваіх каля міліцыі, ледзь не барыкады будаваць. Гэта таксама ў рэгіёнах адбываецца. Гэта адказ на гэты высокі градус, або знак адчаю, ці, наадварот, упэўненасць у сваёй перамозе?

- Гэта, хутчэй, адказ на высокі градус і дзесьці знак адчаю. У кожным рэгіёне ёсць вялікая колькасць праблем, такіх раздражняльнікаў, якія ўжо вельмі даўно існуюць і ад якіх насельніцтва назапашвае злосць. Самы яскравы прыклад - гэта Берасце. Там ужо некалькі гадоў ідуць пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, потым па Берасці вельмі цяжка ўдарыла сітуацыя з каранавірусам, бо там палова насельніцтва так ці інакш звязана з транзітам тавараў праз мяжу, легальна ці нелегальна. Назапашванне такіх праблем у канчатковым выніку адбіваецца на агульным настроі людзей, назапашваецца больш злосці, і яна выплюхваецца.

Тая ж карціна была ў Жлобіне, дзе ў вельмі дрэнным стане градаўтваральны завод БМЗ. У Гомелі - у меншай ступені. У Гомелі такая энэргетыка нядобрая з'явілася толькі нядаўна, практычна толькі цяпер. Але, як правіла, мы ўсё гэта бачылі ў такіх рэгіёнах, дзе ёсць свой пласт праблем і больш злосці, больш раздражнення выклікае ўлада.

Пратэстныя настроі не дзеліся нікуды. Я б сказаў, што яны становяцца толькі больш жорсткімі праз дзеянні сілавікоў і ўлады.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках