18 красавiка 2024, Чацвер, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-амбасадар у Аргентыне: Веру ў найлепшую будучыню для беларускага народа

4
Экс-амбасадар у Аргентыне: Веру ў найлепшую будучыню для беларускага народа
УЛАДЗІМІР АСТАПЕНКА

Дыпламат падаў у адстаўку ў дзень «інаўгурацыі» ўзурпатара.

Пасол Беларусі ў Аргентыне і Рэспубліцы Чылі, Парагваі і Перу ў сумяшчальніцтве Уладзімір Астапенка падаў у адстаўку ў дзень "інаўгурацыі" Лукашэнкі. Пра гэта амбасадар распавёў tut.by.

- Сапраўды, 23 верасня я падаў заяву аб вызваленні ад пасады паводле пагаднення бакоў у адпаведнасці з п. 1 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цяпер чакаю прыняцця адпаведнага ўказа, да гэтага моманту фармальна застаюся на службе. Веру ў найлепшую будучыню для беларускага народа! - сказаў Уладзімір Астапенка.

На пытанне, што стала прычынай падачы заявы, амбасадар Астапенка папрасіў звярнуць увагу на дату яго падачы. 23 верасня, нагадаем, прайшла «таемная» інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, дату якой загадзя афіцыйна ніхто не агучваў.

Уладзімір Астапенка - кар'ерны дыпламат, пачынаў сваю працу трэцім сакратаром МЗС Беларускай ССР. Займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў, працаваў у шэрагу амбасадаў. У 2018 годзе быў прызначаны паслом Беларусі ў Аргентынскай Рэспубліцы, а пазней - паслом у Чылі, Парагваі і Перу ў сумяшчальніцтве.

У адстаўку днямі таксама падаў старшы дарадца амбасады Беларусі ў Латвіі Андрэй Аўраменка. Аб сыходзе з МЗС Аўраменка паведаміў у сябе ў сацсетках.

Нагадаем, пасля прэзідэнцкіх выбараў шэраг дыпламатаў пакінулі МЗС праз сваю грамадзянскую пазіцыю, агучаную публічна. Пасад і/або дыпламатычнага рангу пазбавіліся паслы Беларусі ў Гішпаніі, Латвіі і Славакіі. Супрацоўніка цэнтральнага апарата, начальніка гісторыка-архіўнага аддзялення МЗС Вячаслава Казачэнку, які выйшаў на пікет супраць гвалту ў краіне, звольнілі з замежнапалітычнага ведамства паводле артыкуле, кіраўнік дэпартамента Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы Андрэй Бушыла і першы сакратар управы Еўропы МЗС Павел Слюнькін самі сышлі ў адстаўку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках