19 красавiка 2024, Пятніца, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Што хочаце можа стаць падставай для новага стыхійнага выбуху»

6
«Што хочаце можа стаць падставай для новага стыхійнага выбуху»
Фота: AFP

Узурпатар не зрабіў ніякіх высноў з сітуацыі ў краіне.

Адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбараў-2001 Уладзімір Ганчарык у каментары udf.by ацаніў пратэстныя акцыі апошніх дзён у Беларусі.

«Людзі засталіся пры сваім меркаванні, яны перакананыя, што выбары сфальсіфікаваныя, што кіраўнік краіны вядзе сябе няправільна і неадэкватна», - сказаў Ганчарык.

На ягоную думку, апошнім часам Лукашэнка зрабіў шмат для таго, каб пратэсты працягваліся і не сціхалі.

«Ён працуе не на прымірэнне, а наадварот абвастрае сітуацыю. Не зрабіў ніякіх высноў з таго, што адбылося», - мяркуе Ганчарык.

На ягоную думку, цяпер «сутнасць пратэстаў не ў колькасці ўдзельнікаў», бо з часам «колькасць пераходзіць у якасць».

«Самае важнае ў цяперашняй сітуацыі, што людзі не змірыліся - гэта факт. Самымі страшнымі ворагамі называюць страх і абыякавасць - і сёння беларусы іх паспяхова пераадольваюць», - мяркуе Ганчарык.

На ягоную думку, спробамі з дапамогай рэпрэсій збіць пратэстную актыўнасць на вуліцах улады «толькі заганяюць хваробу ўнутр».

«Праблемы не развязваюцца. І тады што хочаце можа стаць падставай для новага стыхійнага выбуху», - адзначыў Ганчарык.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках