20 красавiка 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва падрыхтавала свой «план Маршала» для Беларусі

20
Літва падрыхтавала свой «план Маршала» для Беларусі
Фота: charter97.org

Ён будзе прадстаўлены на найбліжэйшым саміце Рады Еўропы.

Вільня з партнёрамі з Рыгі і Бухарэста падрыхтавала план еўрапейскай дапамогі, які мае намер прапанаваць Беларусі пасля таго, як ад улады сыдзе Лукашэнка, і прадставіць свае напрацоўкі на найбліжэйшай сустрэчы ЕЗ у вярхах. Пра гэта заявіў на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам ягоны літоўскі калега Гітанас Наўседа, паведамляе ТАСС.

«Неабходна думаць пра заўтрашні дзень. Мы - Літва, Латвія, Румынія - прапануем пакет захадаў для постлукашэнкаўскага перыяду, каб дэмакратычная Беларусь аднавілася. Паспрабуем прэзентаваць яго на найбліжэйшым саміце раду Еўропы», - сказаў ён.

План, са слоў прэзідэнта Літвы, прадугледжвае найлепшы доступ Беларусі да рынку ЕЗ, фінансавых рэсурсаў, дыверсіфікацыю энэргетычнага сектара, дапамогу грамадзянскай супольнасці, няўрадавым арганізацыям. «Мяркую, што Еўропа ў сілах зрабіць [для Беларусі] вельмі многае, - сцвярджаў ён. - Веру ў будучыню Беларусі, у добрае, сяброўскае, мірнае суседства».

Раней пра еўрапейскі «плане Маршала» для Беларусі на €1 мільярд заявіла Польшча.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках