23 красавiка 2024, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка ўсё больш страчвае падтрымку нават сярод сілавікоў»

36
«Лукашэнка ўсё больш страчвае падтрымку нават сярод сілавікоў»

У кожны момант у асяроддзі ўзурпатара можа нешта «лопнуць».

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня ў Беларусі не спыняюцца пратэсты. Сёмую нядзелю запар 27 верасня, нягледзячы на пераследы ўладаў, прэвентыўныя затрыманні і перакрыцце цэнтральных вуліц, у Менску і іншых гарадах краіны прайшлі шматлікія маршы. Толькі ў сталіцы на акцыю выйшлі больш за 100 тысяч чалавек.

Пра тое, што Лукашэнка страчвае падтрымку нават сярод сілавікоў, у эфіры «Настоящего Времени» распавёў палітолаг Аркадзь Дубноў.

- Як вам здаецца, Крэмль вызначыўся са сваім стаўленнем да Беларусі і да саміх пратэстаў? Масква наогул разумее, як з усім гэтым працаваць?

- Мне цяжка адказваць за Маскву. Маё адчуванне, што Масква ў пэўнай ступені адчувае разгубленасць, гэта відавочна. Варта паглядзець на пэўную паніку, якая апанавала ўсе маскоўскія інстытуты ўлады, найперш прапагандысцкія інстытуты, падзеі за 23 верасня, я маю на ўвазе так званую інаўгурацыю Лукашэнкі, якую тут вельмі добра пратэстоўцы каля муроў беларускай амбасады ў Маскве цалкам дакладна назвалі абсалютным фарсам.

Дык вось гэта замяшанне, якое было выкліканае гэтым фарсам на кіроўны клас і яго прапагандысцкіх памагатых, было відавочным: яны рэагавалі ў нейкім абсалютным узрушэнні, яны не ведалі, што сказаць. Метадычкі не паспелі паступіць з адміністрацыі прэзідэнта з указаннем, як на гэта рэагаваць. Гэта азначае, што хаўруснічак, які толькі 14 верасня прыязджаў у Сочы да Пуціна, падставіў Маскву. Калі, вядома, няма тут такога езуіцкага плана: Масква робіць выгляд, што яна нічога не ведае, а Менск робіць выгляд, што ён нічога не кажа Маскве. Такая гульня: хто першы падміргне.

Але ў Маскве сядзяць недурныя людзі, яны разумеюць, што калі б стала вядомым, што такога кшталту інаўгурацыя - гэта такая паліттэхналагічная падказка з Масквы, то гэта яшчэ вялікай ганьбай ляжа на сівізну альбо на лысіны маскоўскіх кіраўнікоў. Таму я думаю, што Крэмль знаходзіцца цяпер у такім збянтэжаным, разгубленым стане, таму што Беларусь перайшла на новы этап крызісу.

Многія меркавалі, што ў перыяд да афіцыйна прызначанай альбо на пачатак кастрычніка, альбо на пачатак лістапада інаўгурацыі будзе прынятая нейкая пастанова, якая дазволіць наблізіцца да развязання крызісу. Лукашэнка скараціў гэты тэрмін, і гэта прывяло да поўнамаштабнага еўрапейскага, калі не сказаць сусветнага, крызісу, звязанага з Беларуссю.

Дайшло да таго, што Макей, міністр замежных спраў Беларусі, вымушаны быў замяніць Лукашэнку ў відэазвароце да Генеральнай Асамблеі ААН, што ўжо само па сабе азначала прызнанне Лукашэнкам неразумнасці свайго з'яўлення, свайго відэа ў сценах ААН. Ён разумеў, што поўная зала, хутчэй за ўсё, стане пустой, яго ніхто не стане слухаць, акрамя дэлегатаў Расеі, Венесуэлы, Кітая і, можа быць, Паўночнай Карэі. Яны гэтага пазбеглі, але гэта яшчэ адно сведчанне таго, што крызіс перайшоў у новую фазу. Я не ведаю, як Масква з яго будзе выходзіць.

Сёння 50-ы дзень пратэстаў [інтэрв'ю выйшла ў эфіры 27 верасня], і відавочна, што яны спадаць не будуць. Кожны новы пратэст пацвярджае, што ён набірае энэргетыку, і кожны новы пратэст паказвае, што Лукашэнка страчвае ўсё больш і больш базу сваёй падтрымкі нават сярод сілавікоў. Вы бачыце, як яны працуюць? Па інэрцыі, ляніва, адпрацоўваючы заробак. Людзі, якія знаходзяцца пабач з імі, нават не вельмі іх баяцца. Кожны гуляе ў нейкую сваю гульню, якая лопне, як толькі хтосьці першым міргне ў атачэнні Лукашэнкі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках