20 красавiка 2024, Субота, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: З новымі сіламі прадаўжаем наступ

5
«Баста!»: З новымі сіламі прадаўжаем наступ
Фота: AFP

План дзеянняў на 29 верасня.

Тэлеграм-канал «Баста!» і іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў раніцай 29 верасня:

Добрай раніцы, сябры! Учора ўвечары мы нядрэнна пагулялі ў сваіх раёнах, сёння з новымі сіламі працягваем наступ.

Партызанскі пратэст усюды

Як паказала практыка, супраць лакальных акцый улада нямоглая. Мы больш мабільныя і больш арганізаваныя, чым яна. Мы добра ведаем свае гарады, мікрараёны, кварталы. Мы ўжо пазнаёміліся са сваімі суседзямі. Мы стварылі групы Супраціву па ўсёй краіне.

Дамаўляемся з суседзямі - выходзім на вуліцу. Дамаўляемся з калегамi з працы - выходзім на вуліцу. Дамаўляемся ў лакальных чатах - выходзім на вуліцу.

Нас павінна быць відаць па ўсіх гарадах кожны дзень. Выкарыстоўваем усе формы пратэстаў - вулічныя маршы, акцыі ў ВНУ, блакады дарог, канцэрты ў людных месцах, вывешванне сцягоў і транспарантаў.

Жаночая акцыя там, дзе ты!

Мы можам быць усюды. Жаночая акцыя там, дзе ты! З сённяшняга дня вазьмі з сабой адну кветку і хадзі з ёй увесь дзень. У краму, на абед з офіса, па дарозе дадому. Выглядвай па дарозе такіх жа дзяўчат і махай ім сваёй кветкай. Жанчыны з кветкамі ў чэрзе ля кавярні, жанчыны з кветкамі на прыпынку, жанчыны ў кветкай на прыборнай панэлі свайго аўтамабіля, жанчыны, якія дораць кветкі іншым жанчынам, актывістам ля мемарыялаў або на раённых сустрэчах. Хай уся краіна расквітнее!

Кожная з вас можа падняць настрой як мінімум аднаму чалавеку, а гэта ўжо нямала. А разам мы можам падняць настрой ўсёй краіне!

Рыхтуемся да нядзельнага маршу

Максімальна распаўсюджваем інфармацыю аб падрыхтоўцы Марша. Інтэрнэт, улёткі, стыкеры, графіці, крэатыўныя заклікі, размовы з суседзямі і калегамі. Запрашаем на Марш усіх усімі даступнымі спосабамі.

Студэнцкі пратэст

Студэнты і школьнікі, ваша навучальная ўстанова - ваша тэрыторыя. Бярыце прыклад з вашых калег з менскіх ВНУ і ладзьце пратэст тут і цяпер. Прыходзьце на вучобу ў белым і чырвоным адзенні, праводзіце чытанне вершаў, спявайце песні. Уключайце фантазію і пакажыце крэатыў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках