29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон падтрымае санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

2
Макрон падтрымае санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

Прэзідэнт Францыі заявіў пра неабходнасць «пачуць пра імкненне дэманстрантаў да свабоды».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў у Літве ў панядзелак пра тое, што падтрымае санкцыі ў дачыненні да Беларусі, паведамляе interfax.by са спасылкай на Bloomberg.

«У нас ёсць агульная мэта і надзея адносна таго, што мы можам заняцца санкцыямі ў найбліжэйшай будучыні», - сказаў Макрон на прэс-канферэнцыі з літоўскім прэзідэнтам Гітанасам Наўседам.

Ён заявіў пра неабходнасць «пачуць пра імкненне дэманстрантаў да свабоды» і заклікаў улады Беларусі «пакласці канец адвольным арыштам».

Французскі прэзідэнт таксама паведаміў пра намеры правесці сустрэчу са Святланай Ціханоўскай, якая цяпер знаходзіцца ў Літве.

У канцы верасня краіны Балтыі ўжо абвясцілі санкцыі ў дачыненні да дыктатара Лукашэнкі і яшчэ 29 службовых асоб. Ім забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію.

Еўразвяз таксама разглядае пытанне аб увядзенні санкцый, аднак пастанова пакуль не прынятая. Рада ЕЗ мае намер разгледзець гэтае пытанне на саміце ў Брусэлі, які запланаваны на 1-2 кастрычніка.

У Беларусі працягваюцца акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках