29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнеру хакейнай каманды Лукашэнкі хочуць забараніць уезд у Еўразвяз

21
Трэнеру хакейнай каманды Лукашэнкі хочуць забараніць уезд у Еўразвяз

Таксама ў санкцыйных спіс можа трапіць цэлы шэраг спартыўных чыноўнікаў.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці падрыхтаваў спіс спартыўных чыноўнікаў і функцыянераў, якім неабходна забараніць ўезд у краіны Еўразвязу, піша сайт naviny.by.

Як адзначаецца, гэтае рашэнне было прынятае на падставе «шматлікіх зваротаў грамадзян і арганізацый», якія паступілі на адрас БФСС.

Фонд адзначае, што былі праведзены кансультацыі з прадстаўнікамі беларускай і еўрапейскай спартыўнай грамадскасці.

На гэты момант прапануецца падвергнуць санкцыям пяць чалавек:

Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму;

Міхаіл Кравец, намеснік міністра спорту і турызму;

Вячаслаў Дурноў, намеснік міністра спорту і турызму;

Дзмітрый Баскаў, кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі;

Дзмітрый Талкачоў, дырэктар РЦАП у веласпорце.

Акрамя гэтага, адзначылі ў фондзе разглядаюцца яшчэ шэраг кандыдатаў у «чорны спіс», «персанальныя справы» якіх патрабуюць дадатковага разгляду. Між іншым, гаворка ідзе пра:

Аляксандра Бараўля, намесніка міністра спорту і турызму;

Міхаіла Пракопенкі, кіраўніка Беларускай федэрацыі сучаснага пяціборства, былога начальніка спортупраўлення Менгарвыканкама;

Руслана Шарапава, генсека Беларускай федэрацыі дзюдо;

Юрыя Рыбака, беларускага спартоўца (дзюдо, самба).

«Падставай для ўключэння гэтых асоб у спіс візавых санкцыі з'яўляюцца пацверджаныя факты іх непасрэднай датычнасці да грубых парушэнняў правоў спартоўцаў, а таксама рэпрэсій (пагрозы, звальнення) у дачыненні да прадстаўнікоў беларускага спорту», - падкрэслілі ў БФСС.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках