28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзя ў Віцебску выбачылася перад журналістам і спыніла справу

31
Суддзя ў Віцебску выбачылася перад журналістам і спыніла справу
ДЗМІТРЫЙ КАЗАКЕВІЧ

ФОТА: СТАРОНКА ДЗМІТРЫЯ КАЗАКЕВІЧА Ў ФЭЙСБУКУ

Вынік разгляду справы супраць журналіста быў нечаканым для ўсіх.

Сёння ў судзе Першамайскага раёну Віцебску адбыўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналіста «Белсата» Дзмітрыя Казакевіча паводле арт. 23.34 КоАП пра ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Вынік быў нечаканым для ўсіх і яго самога: суддзя спыніла справу за недаказанасцю віны.

«Слухайце, нейкі космас: маю справу, па якой я адседзеў ужо 5 дзён, скасавалі праз недаказанасць віны Суддзя ад імя суду папрасіла ў мяне прабачэння! Аж не ведаю, што пра гэта думаць», - напісаў Казакевіч у Facebook.

Падрабязнасці гісторыі распавёў партал tut.by. Казакевіч быў затрыманы вечарам у дзень выбараў, 9 жніўня, калі здымаў рэпартаж з несанкцыянаванага мітынгу. Яго змясцілі ў ІЧУ. Суддзя раённага суда дала яму 10 дзён арышту, але пасля 5 дзён, 14 жніўня, яго адпусцілі - тады затрыманых сталі масава вызваляць.

Казакевіч абскардзіў рашэнне ў абласным судзе, і яно было скасаванае і вернутае на перагляд у раённы суд. Паседжанне прайшло сёння, яго вяла суддзя Вераніка Барысава.

У матэрыялах справы выявіліся значныя нестыкоўкі. У пратаколе пазначана месца затрымання на Маскоўскім праспекце, дзе Дзмітрый нібыта быў з групай людзей і скандаваў лозунгі. Аднак трое сведкаў-журналістаў далі паказанні, што Дзмітрый быў за паўкіламетра адтуль, на плошчы Перамогі, і прыйшоў туды, каб зрабіць рэпартаж, лозунгаў не крычаў.

Акрамя таго, у пратаколе значыцца, што журналіста затрымліваў вайсковец, кантралёр в\ч 5524 Віталь Грудзінскі. Сведкі ж сказалі, што затрыманне праводзілі міліцыянты. Акрамя таго, сам Грудзінскі, выступіўшы ў судзе па відэасувязі, заявіў, што не пазнае Казакевіча і наогул не затрымліваў у той дзень людзей, а толькі канваяваў у ІЧУ або РАУС тых, каго яму перадавалі міліцыянты. Пры гэтым дакументаў на затрыманых яму не давалі, а сам ён пратаколаў не складаў. Вайсковец заявіў, што пратакол, які падпісаны ягоным імем, ён не пісаў, а подпіс пад ім яму не належыць.

Суддзя абвясціла перапынак, а затым заявіла, што справа спыненая ў сувязі з недаказанасцю віны. Яна прынесла Дзмітрыю Казакевічу прабачэнні ад імя суда.

Журналіст прызнаўся, што не чакаў такой пастановы. Цяпер ён плануе падаць пазоў на спагнанне кампенсацыі матэрыяльнай шкоды за пяць дзён, праведзеных пад арыштам без падстаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках