28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочцы распавялі пра бязмежжа карнікаў у піцэрыі ва Уруччы

2
Відавочцы распавялі пра бязмежжа карнікаў у піцэрыі ва Уруччы

Караеўцы забегалі за ўдзельнікамі пратэстаў проста ва ўстановы грамадскага харчавання.

Чарговая пратэстная нядзеля ў Менску не засталася без затрыманняў. Некаторыя з іх былі даволі брутальнымі: сілавікі забегалі за ўдзельнікамі пратэстаў прама ва ўстановы грамадскага харчавання. Так, адно з самых жорсткіх затрыманняў здарылася ў «Додо пицца» ў гандлёвым цэнтры «Спектр» ва Уруччы. Tut.by даведаўся ў відавочцаў, як гэта адбывалася.

«Затрымалі тых, хто забег у піцэрыю ў апошні момант»

Адна з наведвальніц «Додо пицца» Алена распавяла, што хадзіла з сяброўкай на марш. Дзесьці а 17.40 дзяўчыны вырашылі выйсці з калоны, дабраліся на першым выпадковым транспарце да Уручча. Вырашылі перакусіць у «Додо пицца» - былі там а 18.30.

- У кавярні было занята два ці тры столікі на ўсю піцэрыю. Мы зрабілі замову і пакуль яе чакалі, чулі, што адна з дзяўчын-супрацоўніц маніторыла Telegram і казала калегам: «Калона рухаецца ў бок Уручча». Потым пачаўся дождж, унутр піцэрыі стала заходзіць усё больш людзей, чарга станавілася даўжэйшай, людзі заходзілі прамоклыя. Мы падсадзілі да сябе дваіх хлопцаў, каб іх не забраў АМАП, зрабілі бачнасць, што сядзім кампаніяй і ямо.

Суразмоўніца кажа, што заходзілі ў піцэрыю у тым ліку «хлопцы са сцягамі на плячах», гэта значыць было зразумела, што людзі прыйшлі з пратэстаў.

- У нейкі момант чарга стала вялікай, блізу 30 чалавек. Усе яны стаялі ўнутры, у піцэрыі. Потым нехта ў канцы чаргі вымавіў: «Ідуць, амапаўцы ідуць!». Нейкі хлопец, які, відаць, забег апошнім, у светлых штанах, стаў пераскокваць столік, амапавец бег за ім, біў дубінкай услед. У выніку паваліў яго. Потым выйшла яшчэ некалькі амапаўцаў, яны пайшлі ў бок туалета, затрымалі ў тым баку цёмнага хлопца з барадой. Яшчэ адзін хлопец спрабаваў выбегчы праз другі выхад, які вядзе ў гандлёвы цэнтр - але яго павалілі і затрымалі.

Алена кажа, што ўсе затрыманыя не былі ў піцэрыі да гэтага, яны зайшлі даслоўна перад праваахоўнікамі. Гэта значыць, са слоў сведкі, затрымалі менавіта тых, за кім зайшлі мэтанакіравана. Са слоў дзяўчыны, усё адбылося хутка, даслоўна за дзве-тры хвіліны.

«Адзін хлопец быў у кроку ад затрымання, але сказаў, што купляў ліманад (так і было)»

Іншая наведвальніца, Хрысціна, апісвае прыкладна тое ж, за адным выключэннем: з яе слоў, затрымалі ў піцэрыі дваіх, а не трох чалавек. Адбывалася ўсё так: праваахоўнікі забеглі за хлопцам у сінім дажджавіку, сілавік наўздагон ударыў яго дубінкай, хлопец паспеў уцячы, аднак яго ўсё роўна затрымалі: каля дзвярэй, якія вялі з піцэрыі ў калідор гандлёвага цэнтра.

- Аднекуль ззаду па левым баку ад прылаўка вывелі яшчэ аднаго мужчыну (цёмнавалосы, з барадой, у чорнай куртцы і блакітнай кофце або майцы). Яго проста вялі да выхаду. Яшчэ адзін хлопец быў даслоўна ў кроку ад затрымання, ён стаяў у дзвярах, але сілавікоў пераканала тое, што ён сказаў, што проста купляў ліманад (яно так і было).

Па адчуваннях дзяўчыны, усё адбылося за «тры-пяць хвілін». Пасля гэтага супрацоўніца «Додо пицца» выйшла з-за прылаўка і сказала, што заказы яны больш не прымаюць, але хто хоча, можа застацца і даесці піцу ці проста «пераседзець».

«Хлопец прабег праз усю піцэрыю, але яго затрымалі ў тамбуры»

Словы Хрысціны паўтарае і іншы сведка - Андрэй. Ён апынуўся ў піцэрыі а 19 гадзіне, людзей у той момант было ўжо шмат, праз пяць хвілін унутр забегла трое хлопцаў: адзін быў у сінім дажджавіку, другі ў цёмнай куртцы з невялікай барадой. Куды «знік» трэці, было незразумела, магчыма, падсеў да кагосьці за столік ці яго затрымалі прама ля галоўнага ўваходу, дзе быў такі натоўп.

- Першы пабег у бок другога выхаду, прабег праз усю піцэрыю, але трое амапаўцаў пабеглі за ім і затрымалі ў тамбуры, у баку крамы «Чырвоны харчавік». Другі хлопец забег у службовае памяшканне, але хтосьці з амапаўцаў гэта ўбачыў і натоўп з сямі чалавек пабег за ім.

У гэты час, працягвае Андрэй, мэнэджарка піцэрыі выйшла ў залу, закрыла другі выхад, а ўбачыўшы, што АМАП пабег у рабочую зону, папрасіла іх пакінуць памяшканне, аднак хлопца, які спрабаваў схавацца за межамі залы, усё ж забралі.

Паводле адчуванняў Андрэя, усё адбылося дзесьці за хвіліну-дзве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках