У Беларусі пачнуць на людзях выпрабоўваць расейскую вакцыну ад каранавіруса
26- 28.09.2020, 16:58
- 30,704
Выпрабаванні пачнуцца ўжо 1 кастрычніка.
У Беларусі, у чацвер, 1 кастрычніка добраахвотнікаў пачнуць вакцынаваць расейскай вакцынай ад каранавіруса.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
У міністэрстве заявілі, што Расейскі фонд наўпроставых інвестыцый абвясціў пра пастаўку ў Беларусь першай партыі расейскай вакцыны ад каранавіруса.
У міністэрстве дадалі, што фонд прафінансуе гэта «клінічнае даследаванне ў Рэспубліцы Беларусь з удзелам 100 чалавек».
Адзначым, што расейская вакцына зазнае жорсткую крытыку з боку спецыялістаў.