20 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Дзярждэпу CША анансаваў санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

10
Прадстаўнік Дзярждэпу CША анансаваў санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

Хутчэй за ўсё, санкцыі ўвядуць ўжо заўтра.

Як паведаміў у інтэрв'ю літоўскаму выданню BNS другі намеснік дзяржсакратара ЗША ў пытаннях еўрапейскай палітыкі Джордж Кент, «у нас ужо ёсць падрыхтаваны спіс з прозвішчамі групы асоб, я думаю, што абвяшчэнне санкцый можа адбыцца ў наступны аўторак».

З ягоных слоў, адзіным шляхам да паспяховай Беларусі з’яўляецца дыялог паміж уладай і грамадствам, а краіны, якія назіралі за сітуацыяй, павінны даць прастору для рэалізацыі дыялогу.

Мэтай санкцыяў ён назваў «заклік да адказу за паводзіны, якія парушаюць правы чалавека, нормы і абавязацельствы перад АБСЕ».

Кент сцвярджае, што ў ЗША хочуць бачыць Беларусь незалежнай, суверэннай і паспяховай: «Мы паважаем суверэнітэт Беларусі. Мы мяркуем, што ўсе яго павінны паважаць. Мы таксама падтрымліваем свабодныя СМІ, таму будзем шукаць спосабы забеспячэння бесперапыннай плыні інфармацыі для беларусаў. Мы таксама будзем шукаць спосабы падтрымаць эканоміку краіны і актыўную, квітнеючую, адкрытую грамадзянскую супольнасць Беларусі. Гэта, я мяркую, з'яўляецца мэтай, да якой імкнуцца ЗША, Канада, ЕЗ».

Дыпламат адзначыў, што таемная інаўгурацыя, якая прайшла на мінулым тыдні ў Менску, паказвае на тое, што «сувязь паміж грамадствам і ўладай перапынілася».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках