Ніна Багінская: Буду хадзіць на мітынгі, пакуль мяне яшчэ ногі носяць
3- 28.09.2020, 10:25
- 16,319
Масавасць і зацятасць прывядзе пратэстоўцаў да перамогі.
Легендарная 73-гадовая актывістка Ніна Багінская, зноў выйшла з бел-чырвона-белым сцягам на Марш, нягледзячы на тое, што даслоўна 26 верасня яе затрымліваў спецназ, паведамляе «Радыё Рацыя».
- Два сцягі мне апошнія аддалі. Учора не зламалі, аддалі. Так што міліцыя, я ўжо гляджу, не так моцна, але ўжо пачала глядзець на народ. І лозунг «міліцыя з народам» ужо пачаў дзейнічаць.
Ну, а я буду хадзіць, што мне застаецца? Я ж хачу назіраць, як моладзь пачала новы віток адраджэння. І хачу ў ім удзельнічаць. Вось я таму хаджу са сцягам. І буду хадзіць, пакуль ногі мяне носяць.
Са слоў Ніны Багінскай, дэманстрацыі вельмі важныя
«Такая масавасць і зацятасць прывядуць нарэшце да перамогі. Таму што людзі ў большасці ўжо стаміліся ад гэтай дыктатуры», - кажа Ніна Багінская.