26 красавiка 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі з 1 кастрычніка

23
Што зменіцца ў Беларусі з 1 кастрычніка

Камандзіроўкі па-новаму, «пералік» дармаедаў, рост коштаў на цыгарэты.

Партал tut.by паглядзеў, якія змены чакаюць беларусаў у кастрычніку, што можа паўплываць на таўшчыню нашых гаманцоў.

Камандзіроўкі па-новаму

З 6 кастрычніка беларусы будуць адпраўляцца ў камандзіроўкі паводле новых правілаў. Змены датычацца парадку пакрыцця выдаткаў для найму жылля.

Індывідуальныя прадпрымальнікі і арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці (акрамя бюджэтных), якія адпраўляюць сваіх супрацоўнікаў у камандзіроўкі, самастойна прымаюць пастанову пра кампенсацыю выдаткаў для найму жылога памяшкання. Зрабіць гэта трэба як на падставе пацвярджальных дакументаў, так і без іх падачы. Але калі без дакументаў, то ёсць абмежаванні. Гэта тычыцца як камандзіровак па краіне, так і за мяжу, удакладнялі раней у Мінпрацы.

Пры адсутнасці пацвярджальных дакументаў пакрыццё складзе ад 5% да 20% ад выдаткаванай на пражыванне сумы.

Бюджэтныя арганізацыі выдаткі на арэнду жылля пры камандзiроўках па краіне павінны будуць кампенсаваць на падставе пацвярджальных дакументаў. Пры іх адсутнасці – у памеры 5% кампенсацыі гэтых выдаткаў.

Пералічаць «дармаедаў»

У лістападзе ў Беларусі павінны абнавіць спіс працаздольнага насельніцтва, якое не занятае ў эканоміцы. Тым, хто трапіць у яго і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, давядзецца аплачваць паводле поўных тарыфаў гарачае водазабеспячэнне. Да 21 кастрычніка трэба паспець падаць у камісіі для каардынацыі працы ў спрыянні занятасці дакументы, якія пацвярджаюць занятасць. Абнаўляюць базу штоквартальна, таму падаць дакументы трэба да 21 кастрычніка, 21 студзеня, 21 траўня, 21 ліпеня адпаведна.

Планавалася, што дармаеды з кастрычніка 2019 года будуць поўнасцю аплачваць ацяпленне і газ. Аднак улады перанеслі гэты тэрмін на 1 траўня 2020 года, а пазней – на 1 траўня 2021 года.

Раней у снежні 2018 года міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч заяўляла, што ў базе не занятых у эканоміцы лічыцца блізу 500 тысячаў чалавек. Ва ўстанове не падаюць актуальныя звесткі пра лік уключаных у базу.

Падаражэюць некаторыя цыгарэты

З 1 кастрычніка ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў – як тых, што выпускаюцца ў краіне, так і імпартных. Прыбаўка складзе ад 5 да 15 капеек. Таксама ў продажы з'явяцца новыя маркі цыгарэтаў.

Кошты грэчкі

У Беларусі да 30 верасня дзейнічае дзяржрэгуляванне коштаў грэчкі. Раней пастанову стрымлівання цэнніка прынялі ў першую чаргу для таго, каб на гэтыя крупы не завышалі кошт і для таварнай забяспечанасці, тлумачылі ў МАРГ. Улады павінны вызначыць, ці будзе падоўжанае рэгуляванне коштаў грэчкі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках